Ад кастрычніка 1917 г. да лютага 1918 г.
(Да гісторыі Савецкае Беларусі).
Ж . З . Х.
III.
К моманту Кастрычнікаўскай рэволюцыі ўсе абставіны надворнага і ўнутранага характару былі за тое, каб беларускі рэволюцыйны рух прымаў нахіл улева. Пецярбурская гарадзкая і районныя організацыі Беларускай Соцыялістычнай Грамады амаль што канчаткова вызваліліся ад правых, з дадаткам народніцкай ідэялёгіі, элемэнтаў. Часткаю самі яны пакінулі Грамаду, часткаю апошняя паказала ім дарогу ад сябе.
Трэйці зьезд Бел. Соц. Грамады 14—25 кастрычніка ў Менску, выявіўшы скрытныя адзнакі ідэялёгічнай раздвойнасьці, якая жыла ў ёй, пакінуў па сабе новы Цэнтральны комітэт з 12 асоб. Сярод гэтых 12 сябраў комітэту, якія мусілі застацца ў Менску, толькі двое былі левага кірунку, а дзесяць—правага.
Гэтыя выбары ў Цэнтральны Комітэт Бел. Соц. Грамады былі адказам яе згоднічых элемэнтаў на рэзкую лявізну прадстаўнікоў ад некаторых організацыяў на IIІ зьезьдзе і на сэсіі рады організацый і партыяў, (15—20), тут таксама заадно ўлічыліся ім і ўсе іншыя „грахі" організацыйныя, якіх асабліва многа налічалі згоднікі за пецярбурскімі і бабруйскай організацыямі Грамады. Тым болей, што гэтыя грахі „левакоў" выразна кідаліся ў вочы правым-грамадаўцам, якія бачылі рэчы скрозь ружовы туман нацыянальнага экстазу. Бурнасьць сэсіі Рады, пасяджэньне якой адмеціла магутны ўздым беларускага нацыянальна-рэволюцыйнага руху ў вайсковых часьцях усіх фронтаў, многалікі прыезд прадстаўнікоў вайсковых на зьезд беларус. вайсковых заходняга фронту, замацаваньне нацыянальна-рэволюцыйнага руху, наогул,—зацьміла „вузкія і сухія" пытаньні соцыялістычнай програмы. Усё гэта на меры, „дробныя і блазныя" пецярбуржцаў і бабруйчан, якія ўвесь час нясупынна хіляцца ўлева. Прыкладамі чутага ўхілу былі: інцындэнт прадстаўніка бабруйскай організацыі бел. Соц. Грамады тав. Ш. на пасяджэньні сэсіі Рады і протэст прадстаўніка Пецярбускай Гарадзкой Організацыі Бел.Соц. Грамады проціў пасылкі ў Раду Народаў у Кіеве прадстаўнікаў ад беларускай буржуазіі. Тут-жа, побач, чытаўся і паўсюжыўся ліст старшыні Маскоўскае Організацыі А. Бурбіса да Менскай Організацыі, каб тая протэставала супроціў намеру Пецярбурга й Організацыі на выбарах у Ўстаноўчы Сойм блёкавацца з інтэрнацыялістымі. У сваім лісьце ад Маскоўскай Організацыі Бел. Соц. Грамады А. Бурбіс пісаў:[1] „Прачытаўшы ў № 479 ад 13/Х г. г. „Дело Народа"
- ↑ Ліст ад 15 кастрычніка.