Старонка:Адраджэньне 286-301.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дзеях дадатных, так і адмоўных, як у добрай, так і благой долі. І апрача таго, літ. твор. Я. Коласа ня толкі люстра ўсяе сучаснае Беларусі,—яна наша і настаўніца; бо вучыць нас любіць сваю краіну моцна, аж да сьмерці. Літаратура—гэта выдатнейшая азнака жыцьцёвасьці і будучыны народу. «Літаратура кожнага народу, — кажа польскі гісторык літаратуры, Брадзінскі—становіць моральны быт яго; яна бясьпечна ў сваіх граніцах і ніякаму зьнішчэньню не падлягае».

27. ІV. 22.
МЕНСК.

Урачысты акт выпуску слухачоў Менскіх Беларускіх 9-цёх месячных лектарскіх курсаў.

У сераду, 29-га сакавіка г. г., у памяшканьні Беларускага Рабочага Клюбу адбыўся ўрачысты акт з прычыны выпуску слухачоў Менскіх Беларускіх 9-цёх-месячных лектарскіх курсаў.

Азначаная ўрачыстасьць мае вялікае значэньне ў гісторыі беларускага нацыянальнага адраджэньня наогул і ў гісторыі разьвіцьця беларускае культуры ў асобку. Выпуск кваліфіцыраваных лектароў па беларусазнаўству сьведчыць аб тым, што беларускае нацыянальнае адраджэньне і беларуская культура стаяць ужо на моцным грунце. З гэтай прычыны першы выпуск памяненых лектароў трэба лічыць вллікім гістарычным зьяўленьнем.

Урачыстасьць была адчычена загадчыкам вышэйпамянёных курсаў М. М. Пятуховічам. Пасьля адчыненьня ўрачыстасьці беларускім хорам Равінскага была выканана беларуская марсэльеза. Далей сэкратар курсаў Апацёнак прачытаў афіцыяльны даклад, у якім абмаляваў гісторыю курсаў за ўвесь час іх істнаваньня.

Сваю працу курсы пачалі 9 месецяў таму назад, у ліпені 1921 г. Умовы, у якіх яны істнавалі, былі вельмі цяжкія. Гэтыя умовы добра вядомы кожнаму, хто хоць троху мае дачыненьня да школьнай працы. Недагледжанае памяшканьне, у якім пануе холад,—характэрная адзнака школ. Яшчэ ў горшых умовах знаходзіліся розныя каротка-тэрміновыя курсы, да якіх належаць і лектарскія.

Слухачом памянёных курсаў прыходзілася пераносіць холад ня толькі ў памяшканьні курсаў, але і ў сваіх інтэрнатах. Апроч холаду, слухачы часта адчувалі голад. Але ня гледзячы на ўсё гэта, яны перамаглі і холад і голад.

Трэба мець вялізарную моц волі, каб у працягу 9-х месяцаў перамагаць цяжкія ўмовы жыцьця ў той час, калі можна было, працуючы ў школе, адчуваць сябе шмат ляпей. (Амаль што ўсе слухачы да паступленьня на курсы былі школьнымі працаўнікамі). Гэтую моц волі слухачы мелі. Іх трымала на курсах вялікая, захапіўшая іх ідэя, ідэя нацыянальна-культурнага адраджэньня свайго народу.

Можна спадзявацца, што слухачы курсаў, загартаваўшы сябе ня толькі ідэева, але і фізычна, пры самых цяжкіх умовах не адракуцца ад сьвятой ідэі, якая падтрымоўвала іх на курсах і якая павінна быць пуцяводнай зоркай у іх далейшай працы на карысьць свайму народу і сваей Бацькаўшчыне.

Скончылі курсы 38 чалавек: з іх 23—лектарамі і 15—настаўнікамі.

Па сканчэньні афіцыяльнага дакладу пачаліся прамовы.

Прамова М. М. Пятуховіча.

Дарагія таварышы, — лектары і настаўнікі!

Вітаю вас з заканчэньнем курсаў, шчыра жадаю вам посьпеху у прадстаячай працы.

Вам ня прыходзіцца выбіраць кірунак і шлях гэтай працы; свой выбар вы ўжо зрабілі, паступіўшы на лектарскія курсы беларусазнаўства: ужо самым паступленьнем у гэтую ўстанову вы самаазначылі сябе, як працаўнікі на ніве беларускага нацыянальнага адраджэньня, і вось зараз