Перайсці да зместу

Старонка:Адзін сярод дзікуноў (1929).djvu/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паскі чырвонай тканіны для жанчын. Але жанчын тубыльцы зноў схавалі.

Вёска Бонгу была прыблізна разоў у 3 большая за вёску Гарэнду. Як у Гарэнду, так і тут халупы стаялі пад вялікімі какосавымі пальмамі і бананамі навакол невялікіх пляцовак. Абышоўшы, нарэшце, усю вёску і раздаўшы ўсе падарункі, і сеў на вялікай барле, а вакол мяне было чалавек 40 тубыльцаў. Халупа буамрамры, дзе я быў, была шырынёю 7 мэтраў, даўжынёю — 12 мэтраў і 6 мэтраў вышынёю. Страха не даходзіла да зямлі толькі на 1/4 мэтра i трымалася на 3 моцных слупох пасярэдзіне. Яна была так пабудавана, што павінна вытрымаць усялякія навальніцы і пратрымацца гадоў з дзесяць. Над нарамі вісела розная зброя, а драўляная і гліняная пасуда стаяла на паліцах. Усё ў гэтай будыніне здавалася мне паважным і зручным.

Крыху адпачыўшы і аглядзеўшы ўсё навакол, я пашоў далей, пакінуўшы Ульсона і аднаго папуаса прымаць за мяне падарункі ад тубыльцаў. У адказ на мае падарункі, яны паступова прыносілі з сваіх халуп наступныя: салодкую бульбу, бананы, какосы, печаную і вэнджаную рыбу, цукравы чарот і да г. п. Мы пашлі дадому, калі сонца ўжо стаяла нізка. Са мною разьвітваліся пацісканьнем рук і узгалосамі «эмэ-мэ». Калі мы дайшлі дадому і пачалі вымаць падарункі з шлюпкі, дык Ульсон сказаў, што ён расчараваны паездкаю.