Перайсці да зместу

Старонка:Адзін сярод дзікуноў (1929).djvu/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«юр» (восьці) даўжынёю каля 21/2 мэтраў, які ён кідаў у ваду і амаль кожны раз скідаў з яго нагою 2 ці 3 рыбкі. Ён ня раз выпушчаў «юр» з рук, але яго лёгка было дастаць з пірогі, бо ён апушчаўся ў ваду толькі на чвэрць і плаваў стойма. «Юр» так зроблены, што апушчаецца ў ваду, захапляе здабычу (рыбкі астаюцца ў яго між зубамі), потым падымаецца сам з вады і плавае стойма. Трэці папуас кіраваў пірогаю.

Цэлых пяць дзён я хварэў на трасцу, і нічога ня мог рабіць. 11-га студзеня мне стала лепш. У гэты дзень прышло некалькі чалавек з Бонгу і запрашалі мяне прыйсьці да іх. Адзін сказаў мне, што ён вельмі хоча есьці. Я аддаў яму той самы какос, які ён прынёс мне ў падарунак. Ён надкалоў сякераю і данганам лушпайку зялёнага арэху і папрасіў у меня «табір» (драўляны паўмісак). У мяне ня было табіру і я прынёс яму глыбокую талерку. Трымаючы какос у левай руцэ, ён выцяў па ім каменем, ад чаго арэх трэснуў якраз па сярэдзіне. Трымаючы арэх над талеркаю, ён разламаў яго на дзьве амаль роўныя часткі і малако вылілася ў талерку. Да яго падсёў яго сябра. Яны дасталі з сваіх торбаў «яруры» (роўныя чарапашыны з вышчэрбленымі краямі) і сталі выскрабаць імі сьвежае зерня арэху. Выскрабеную доўгімі палоскамі масу яны апусьцілі ў какосавае малако. Талерка напоўнілася белаю кашаю, з чыста выскрабеных паловак лушпайкі зрабіліся два кубачкі, яруры-ж былі за лыжкі. Гэтая страва была прыгата-