Перайсці да зместу

Старонка:Адзін сярод дзікуноў (1929).djvu/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўсе наперабой запрашалі мяне да сябе ў госьці. І мы разьвіталіся пасяброўску. Асталося толькі некалькі тубыльцаў з Білі-Білі і Кар-Кара, у якіх былі гнойныя раны на нагах. Цэлыя зграі мух ляталі за імі і аблеплівалі раны. Гэта вельмі мучыла іх. Яны прасілі мяне даць «гарэ» (скуру), каб закрыць раны. Я ня мог гэтага зрабіць, але ўсё ж зрабіў ім ім палёгку. Абмыўшы раны растворам карболкі, я перавязаў іх і вызваліў ад мух. З аднае раны я выняў сотні чарвячкоў і, бязумоўна, гэты тубылец меў за што дзякаваць мне. Я асабліва старанна абмыў і перавязаў раны ў аднаго дзіцяці гадоў пяці, якога прынёс сюды яго бацька. Ён так расчуліўся пры гэтым, што ў падзяку зьняў з шыі свае маністы з чарапашын і вельмі хацеў надзець іх на мяне.

На другі дзень зноў прышлі хворыя з Білі-Білі. Адзін з іх хварэў на трасцу. Я хацеў даць яму хіны, зразумела, ня ў час прыпадку. Я растлумачыў яму, што прыду да яго пасьля і дам яму выпіць «онім», г. зн. лякарства. Але ён заматаў галавою, кажучы, цэняцьшто памрэ ад майго лякарства. Тубыльцы баяцца прымаць што-колечы ў сярэдзіну, але дужа цэняць знадворныя сродкі. Пасьля Боя асталася бутэлька з какосавым маслам, якое было настоена на нейкіх пахучых травах. Я даў гэтую бутэльку аднаму тубыльцу, які жаліўся на боль у плячах і ў сьпіне. Я растлумачыў яму, што трэба гэтым націрацца. Ён зараз-жа са здавальненьнем стаў націрацца, але потым раптам спыніў націраньне. Напэўна, яму прышло ў