лоўляй морскіх жывёлін, аздобы былі з чарапашын, рыбіных касьцей, чарапах і г. д.
Жыхары Кар-Кара вызначаліся тым, што ўсё цела ix, а галоўным чынам галава, было вымазана чорнаю зямлёю. З першага погляду на іх можна было падумаць, што колер іх скуры сапраўды зусім чорны. У некаторых з іх была афарбавана толькі галава. Жыхары-ж Бонгу былі вымазаны чырвонай вохрай, а ў валасох у іх, а таксама за перавязямі на руках і пад каленямі, былі ўваткнуты чырвоныя кветкі. Усіх тубыльцаў было ня менш за 40 чалавек. Сярод іх было тры ці чатыры чалавекі з зусім прыгожымі тварамі і зачоска ў кожнага з іх мела якую-небудзь адзнаку ад іншых. Валасы ў іх былі афарбаваны ўсялякай фарбай, або чорнаю, або чырвонаю, у валасы былі ўваткнуты грабяні з пер’ямі розных папугаяў, казуараў, галубоў, белых пеўняў. У многіх тубыльцаў Кар-Кары валасьніца вуха была адцягнута і мела выгляд вялікае пятлі.
Тубыльцы былі больш за дзьве гадзіны. Яны ўсе ўжо ад Туя чулі пра тое, што гарэла вада і ўсім ім хацелася бачыць гэта. Туй упрошваў паказаць усім, «як гарыць вада».
Я выканаў гэтую просьбу. Эфэкт быў нязвычайны: большасьць тубыльцаў кінулася ўцякаць, просячы мяне «не запаліць мора». Многія засталіся. Відаць, яны не маглі крануцца з месца ад зьдзіўленьня і ад перапалоху. Яны стаялі, нібы ўкопаныя, азіраючыся вакол з вялікім зьдзіўленьнем. Адыходзячы, яны