Перайсці да зместу

Старонка:Адзін сярод дзікуноў (1929).djvu/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маючы сьвечку і галаву памёршага, пакуль я рабіў гэтую опэрацыю. Калі-ж рука мерцьвяка зрабіла невялікі рух у той час, як я пераразаў мускулы, Ульсон уявіў, нібы я рэжу жывога чалавека, і так спалохаўся, што выпусьціў сьвечку і мы асталіся ў цемнаце. Урэшце, усё было скончана і цяпер трэба было аднесьці труп Боя ў яго сырую магілу. Зрабіць гэта трэба было так асьцярожна, каб суседзі нашы нічога ня ведалі пра тое, што здарылася.

Мы палажылі цела памёршага ў мяшок і панясьлі яго ўніз да шлюпкі ў цемнаце. Ульсон спатыкнуўся і паваліўся. Няжывое цела ўпала на яго. За Ульсонам паваліўся і я. Мы не маглі адразу знайсьці нашу ношу, бо яна скацілася лепш за нас, проста на пясок. Мы ўрэшце знайшлі труп, апусьцілі яго ў шлюпку і палажылі ў мяшок пудоў два камянёў. Усё гэта было цяжка зрабіць у цемнаце. Як на злосьць, якраз быў адліў. Мы ледзьве сьцягнулі цяжкую шлюпку ў ваду па каменьнях. Не пасьпелі мы ўзяцца за вёслы, як перад намі, на чвэрць мілі, мільгануў з-за мысу адзін, потым другі, трэці і дзесяты агеньчык. Адзінаццаць пірогаў плылі ў наш бок. Тубыльцы абавязкова заедуць да нас, а калі ўбачаць шлюпку, дык пад’едуць блізка да яе. Паходні іх асьвецяць доўгі вяшок, мяшок іх зацікавіць. Тое, чаго я сьцярогся, здавалася зараз надыдзе, — тубыльцы даведаюцца пра сьмерць Боя.

— Ці нельга Боя схаваць у лес? — прапанаваў Ульсон.