Перайсці да зместу

Старонка:Адзін сярод дзікуноў (1929).djvu/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

самі ня прынесьлі мне нічога. Туй і Лалі запыталі мяне, ці прыдзе калі корвэт? Зразумела, я ня мог даць ім пэўнага адказу і ня ведаў, як паказаць вялікую лічбу на тутэйшай мове. Каб убачыць, як мае суседзі лічаць, я ўзяў некалькі палосак паперы і пачаў рэзаць іх упоперак. Я нарэзаў шмат паперы і перадаў цэлыя прыгаршчы гэтых палосак аднаму тубыльцу з Малэ. Я сказаў яму, што кожная паперка азначае два дні. Яго ўсе абступілі. Мой папуас стаў лічыць на пальцах, але, мабыць, ня добра, бо іншыя папуасы адабралі ад яго абрэзкі паперы і перадалі іх другому. Гэты пачаў з павагаю лічыць, паклікаў на дапамогу сабе сябра і яны пачалі лічыць разам. Першы папуас браў кожны абрэзак і казаў: «нарэ, нарэ», што азначае «адзін, адзін». Другі тубылец таксама казаў гэтае слова і загінаў пры гэтым палец спачатку на аднэй, пасьля на другой руцэ. Налічыўшы да дзесяці і сагнуўшы пальцы абедзьвюх рук, ён апусьціў абудвы кулакі на калені і сказаў «дзьве рукі», а трэці папуас загнуў адзін палец рукі. З другім дзесяткам было зроблена тое-ж самае і трэці папуас загнуў другі палец рукі. Тоё-ж здарылася і з трэцім дзесяткам. Паперкі, якія ня склалі чацьвёртага дзесятка, былі адкладзены ў бок.

Мне, здаецца, што ўсе былі здаволены вынікам. Але я зноў зьбянтэжыў іх. Узяўшы адзін з абрэзкаў, я паказаў два пальцы, дадаўшы: «бум-бум» (дзень, дзень). Зноў яны пачалі разважаць між сабою, але скончылі на тым, што загарнулі абрэзкі ў ліст хлебнага дрэва і странна перавязалі яго, напэўна, для