Перайсці да зместу

Старонка:Адзін сярод дзікуноў (1929).djvu/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бой моцна пакутуе. Я думаю, што ён пражыве нядоўга. Ён такі слабы, што амаль ня трымаецца на нагах. Небарака зваліўся са сходаў. Ульсон у гэты час ляжаў і вохкаў. Я сяк-так уцягнуў Боя ў пакой. Але нават ён быў у нейкай няпрытомнасьці і не пазнаваў мяне.

Прыходзіў Туй. Седзячы ў мяне на вэрандзе, ён паведаміў з самым сур’ёзным выглядам, што Бой хутка памрэ, а Віль (тубыльцы называюць Ульсона Вілем) хворы і што Маклай астанецца адзін. Ён падняў адзін палец і, паказваючы на абодвы бакі, сказаў: «Прыдуць людзі з Бонгу і Гумбу (ён паказаў на ўсе пальцы рук і ног), шмат, шмат людзей, прыдуць i заб’юць Маклая. Ён нават паказаў, як мне праколюць дзідай шыю, грудзі, жывот і нарасьпеў сумна прыгаварваў: «О, Маклай! О, Маклай!..» Я зрабіў выгляд, што лічу гэтыя словы за жарт, хоць сам я і лічыў гэта зусім магчымым. Я сказаў яму, што ні Бой, ні Віль, ні Маклай не памруць, але Туй, паглядаючы на мяне неяк недаверліва, і далей прыгаварваў жаласьлівым голасам: «О, Маклай! О, Маклай!..»

Мяне гэтая гутарка зацікавіла, папершае, таму, што гэта можа сапраўды здарыцца а па-другое, таму, што, мабыць, мае суседзі зноў гутарылі пра гэта, бо Туй ня ўзьняў-бы старога пытаньня пра забойства мяне.

Нудна, што мне трэба быць заўсёды на варце. Але гэта мне не перашкаджае спаць. Прышло яшчэ чалавек 8 тубыльцаў з Гарэнду і Малэ. Я быў у добрым гуморы i таму даў кожнаму госьцю падарунак, хоць яны