Перайсці да зместу

Старонка:Адзін сярод дзікуноў (1929).djvu/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

накшталт бубна). Поўны месяц толькі што выплыў з-за дрэваў, і я зараз-жа падумаў, што гэтыя крыкі азначалі прывітаньне ўсходу месяца. Я ўспомніў, што пры зьяўленьні месяца тубыльцы выкрыквалі неяк асабліва, і таму я супакойваў Ульсона, параіўшы яму не чакаць нападу на нас, а проста легчы спаць. Я сам зрабіў гэта і зараз-жа заснуў.

3-га сьнежня я хадзіў у веску Гарэнду па какосы. Як і заўсёды, я паведаміў пра мой прыход гучным сьвістам, каб жанчыны мелі час пахавацца. На мяне гэтая вёска рабіла заўсёды прыемнае ўражаньне. Усё ў ёй так чыста, зелена, утульна. Людзей там мала. Яны ня крычаць і ня робяць ніякіх шумных дэмонстрацый пры маім зьяўленьні, як гэта было раней. Спакой і цішыня парушаюцца толькі птушкамі, якія пералятаюць з дрэва на дрэва. На высокіх барлах важна сядзяць на кукішках два ці тры тубыльцы, якія рэдка перакідваюцца словамі і моўчкі разжоўваюць какосавы арэх або ачышчаюць «дэгарголь» (салодкую бульбу). Некаторыя працуюць ў сваіх халупах, а іншыя грэюцца на сонейку ці рашчыпваюць свае валасы.

Прышоўшы ў Гарэнду, я таксама сеў на «барлу» і пачаў есьці толькі што сьпечаны «дэгарголь». Чалавек 8 падышло да барлы, на якой я сядзеў, і кожны па чарзе пачаў выказваць свае пажаданьні. Аднаму хацелася мець вялікі цьвік, другому — кавалак чырвонае тканіны. У аднаго тубыльца балела нага, ён прасіў даць яму пляйстар і чаравік. Я моўчкі выслухаў іх усіх. Калі