Перайсці да зместу

Старонка:Адзін сярод дзікуноў (1929).djvu/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРШАЕ ЗНАЁМСТВА З ДЗІКУНАМІ

19 верасьня 1871 году а 10-й гадзіне раніцы з-за хмар паказаўся, нарэшце, высокі бераг Новае Гвінэі.

Берагавая паласа цягнулася правільнымі тэрасамі, ці ўступамі, прыблізна да 300 мэтраў вышыні. Шматлікія цясьніны і яры з густым зелянівам перасякалі іх і злучалі верхні лес з узьбярэжным вузкім пасам расьліннасьці. У двух месцах на беразе быў відзён дым, які сьведчыў, што там жыве чалавек. А шостай гадзіне вечарам мы ўбачылі ля берагу маленькую лясістую выспачку. З сьветлага зеляніва какосавых пальмаў на выспачцы відны былі стрэхі халуп, а на беразе можна было бачыць і людзей. Ля выспачкі ў мора цякла палянкаю рэчка.

Каб убачыць верхавіны гор з-за воблакаў, на другі дзень я ўстаў рана і вышаў на палубу яшчэ да ўсходу сонца. Я не памыліўся, — горы відаць было вельмі добра. Пераважна гэта была высокая сьцяна, амаль усюды аднакай вышыні. Чым далей мы пасоўваліся,