ўсё-ж больш непакоіць стан Боя. У яго, відаць, ужо няма трасцы, аднак, тэмпэратура значна вышэй за звычайную. Кашаль, які, па яго словах, у яго ўжо некалькі год, нібы пачаў яго непакоіць цяпер болей. Ён ляжыць ужо два тыдні і амаль нічога ня есьць.
Зноў прыходзіла некалькі тубыльцаў, якія жывуць у гарах. Я заўважыў, што яны носяць на сабе аздобаў меней за ўзьбярэжных папуасаў. Жыхары вёскі Бонгу таксама адрозьніваюцца ад узьбярэжных папуасаў больш нядбайнымі зачоскамі валасоў і, як мне здаецца, колер скуры ў іх сьвятлейшы. У іх няма звычаю вітацца ці разьвітвацца з блізкімі суседзямі, таму Туй, які часьцей за другіх бываў у іх, прыходзіць і адыхозіць, ня кажучы ні слова і ня робячы ніякага кіўка.
Прышлі да мяне дзьве партыі тубыльцаў, чалавек з 20, якія прыехалі на дзьвёх пірогах з вёскі Багацім. Мне хацелася адчапіцца ад іх хутчэй, таму я увесь час маўчаў і толькі сачыў за імі. Яны разьмясьціліся вакол майго крэсла. Папуасы не маглі сядзець спакойна. Яны або сядзелі на кукішках, або апушчаліся на калені, або прысядалі. Часамі яны лажыліся на зямлю і ляжалі, падпіраючы падбародак рукою.
Ульсон прынёс свой гармонік і пачаў граць. Пры першых-жа гуках папуасы ўскочылі ўсе разам і крыху адбегліся. Але скора некаторыя з іх сталі нерашуча падыходзіць бліжэй. Наогул, музыка Ульсона, якая рэзала мне мушы (ён граў нейкую матроскую песьню), вельмі спадабалася нашым гасьцям. Яны выказвалі сваё зьдзіўленьне і ўхвалу лёгкім сьвістам і пагойдвань-