Перайсці да зместу

Старонка:Адзін сярод дзікуноў (1929).djvu/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сталі горача даводзіць, што гэта была сьвініна, але мяне ўсё-ж не пераканалі.

Мы скончылі рабіць дах над вэрандаю, але прышлося яшчэ шмат папрацаваць, каб упарадкаваць сваё гняздо. Маё памяшканьне мае плошчы ўсяго чатыры квадратовых мэтры, а рэчаў у мяне вельмі шмат. Аднак, мая хата робіцца больш утульнай з кожным днём і ўсё больш і больш падабаецца мне.

Бедны Бой захварэў. Ён лёг, закутаўся з галавою ў коўдру, і ледзь мог адказваць на мае запытаньні. У яго была даволі высокая тэмпэратура. З-за мыса, праз два дні пасьля гэтага, раптам паказаўся парус. Гэта была вялікая пірога з накрытым памяшканьнем наверсе, у якім сядзелі людзі. Адзін з іх сядзеў ля руля і кіраваў парусам. Падплыўшы бліжэй да мыска, рулявы абярнуўся ў наш бок і пачаў нешта крычаць і махаць рукамі.

Я яшчэ ні разу ня бачыў такое вялікае пірогі. Яна паплыла ў Гарэнду, а праз 5 хвілін паказалася другая яшчэ большая за першую. На ёй была цэлая хатка, падобная да вялікай каморы, у якой пад дахам сядзела чалавек 6 ці 7 тубыльцаў. На абедзьвух пірогах было па дзьве мачты, з якіх адна была нахілена наперад, другая назад.

Я здагадаўся, што мае суседзі хочуць паказаць свайму госьцю такую для іх дзіўнасьць, як белы чалавек, і таму падрыхтаваўся да сустрэчы. Сапраўды, праз 15 хвілін з двух бакоў, з вёсак Гарэнду і Гумбу, зьявіліся тубыльцы. Я даведаўся, што госьці прыплылі з