Перайсці да зместу

Старонка:Адзін сярод дзікуноў (1929).djvu/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

некалькі дзён. Усю ноч у суседняй вёсцы Гарэнду была чутна музыка, дудка і бубен. Дудкі ў іх робяцца з лушпаек невялічкага какосавага арэха, з прасьвідраванымі зьверху і з боку дзіркамі. Але робяць іх таксама і з бамбусу. Бубен-жа робіцца з вялікага выдзяўбанага бервяна ад 2 да 3 мэтраў даўжыні і да трох чвэртак мэтра шырыні. Ён падобны да карыта і падтрымліваецца двума брусамі. Калі б’юць па бакох гэтага карыта вялікімі кіямі, дык удары чутны на некалькі міль.

Вельмі мажліва, што ў дзікуноў сёньня сьвята. У тых, што прыходзілі да мяне, твары былі пафарбаваны чырвонаю вохраю і на сьпіне намаляваны розныя ўзоры. Амаль ва ўсіх у валасох усаджаны грабяні з пер’ямі.

Туй прыслаў мне праз аднаго з сваіх сыноў сьвініны, пладоў хлебнага дрэва і бананы. Усё было добра зварана i акуратна загорнута ў вялікія пальмавыя лісьця.

Жыхары Гарэнду прыходзілі да мяне з гасьцьмі, жыхарамі выспы Білі-Білі. Яны мелі сьвяточны выгляд і шмат розных аздобаў з чарапашын, сабачых зубоў і сьвіных іклаў. Твары і сьпіны ў іх былі размаляваныя, а валасы нафарбаваныя і ўзлахмачаныя. Калі не па твары, — бо тып у іх ва ўсіх быў аднакі, — дык па аздобах можна было адрозьніць жыхароў Білі-Білі ад жыхароў Гарэнду і розных бліжэйшых вёсак. Убачыўшы невядомы ім прадмет, яны шырока расчынялі