хільна, як раней, пазіраў на мяне і падазронна аглядаў маю хатку. Ён хацеў увайсьці ў яе, але я мігамі і словам «табу»[1] спыніў яго. Ня ведаю, што на яго зрабіла ўплыў, ці мае мігі, ці слова, але ён вярнуўся на сваё месца. Туй на мігі пытаўся ў мяне, ці вернецца корвэт. Я адказаў, што вернецца. Каб адчапіцца ад гасьця, які перашкаджаў мне разьбіраць рэчы, я прасіў яго (я ўжо ведаў пару дзесяткаў слоў) прынесьці мне какосавых арэхаў і падараваў яму кавалак чырвонай тканіны.
Ён зараз-жа пашоў, але праз гадзіну вярнуўся з двума хлопчыкамі і адным дарослым папуасам. Усе яны амаль нічога не гаварылі і твары іх былі сур’ёзныя. Нават маленькі хлопчык, гадоў сямі, вельмі задумённа глядзеў на нас. Туй лёг і паспрабаваў заснуць, ці прынамсі рабіў такі выгляд, і пільна сачыў за ўсімі маімі рухамі, тымчасам як я, не зьвяртаючы ўвагі на гасьцей, наводзіў парадак у сваім новым памяшканьні.
Туй зноў абышоў усе міны і падазронна паглядзеў на падважнікі з прычэпленымі каменьнямі ды вяроўкамі. Яны, відаць, надта цікавілі яго, але ён ня адважваўся блізка падыйсьці да іх. Нарэшце, ён разьвітаўся з намі, пры гэтым неяк дзіўна кіўнуў назад і сказаў нешта, чаго я, аднак, не разабраў і не пасьпеў запісаць. Я з першага-ж дня знаёмства з папуасамі
- ↑ Табу — забарона. Распаўсюджаны звычай, заведзены жрацамі, каб надаць таямнічасьці ды сьвятасьці розным рэчам.