Маклая жыць сярод іх, усё-ж абыходзіліся з ім па-сяброўску і нават пачціва.
Папуасы Ковнай, як мы ужо заўважылі, вядуць жыцьцё вандроўнае. Яны пераяжджаюць на сваіх пірогах ад аднаго берагу да другога, з аднае затокі ў другую. Халупа Міклухі хутка зрабілася асяродкам, ля якога заўсёды былі пірогі з жыхарамі суседніх выспаў Наматотэ, Айдумы і Мавары, якія прыяжджалі сюды з сваімі старшынямі.
Пазнаёміўшыся з ваколіцамі, Міклуха-Маклай наважыў зрабіць больш далёкую экскурсію на ўрумбаі. Так называюцца мясцовыя судны, з невялікаю каютаю пасярэдзіне, на якіх часта жыхары выспы Сэрам езьдзяць у свае гандлёвыя паездкі. Міклуха пакінуў аднаго свайго прыслужніка вартаваць сваю маемасьць у халупе разам з 5 сэрамцамі і паплыў усьцяж берагу ўрумбаі. Спыніўшыся ў аднэй букце, ён, як і заўсёды, пашоў у горы адзін і няўзброены. Ён вярнуўся цэлым з сваёй экскурcii, але яго людзі на ўрумбаі сталі шчыра прасіць яго не аставацца на-нач ля берагу, а хутчэй выйсьці ў адкрытае мора. Па дарозе назад ён даведаўся, што горныя жыхары напалі на жыхароў выспы Айдумы, забілі жонку i дачку старшыні Айдумы і паранілі некалькі чалавек жанчын i мужчын.
У Наматотэ яму паведамілі, што яго суседзі, жыхары Маўры і Наматотэ, скарысталі напад горных жыхароў і разрабавалі яго рэчы. Пры гэтым