што трымаюцца за мяне. З такім хвастом, часта спыняючыся, каб даваць тубыльцам адказы i тлумачэньні на іх запытаньні, мы абышлі ўсю палубу. Гарматы палохалі тубыльцаў. Яны вельмі баяліся гармат, ад іх адварочваліся і пераходзілі да іншых прадметаў. Іх асабліва зьдзівілі і зацікавілі два невялікіх бычкі, якія былі на караблі ў якасьці жывых харчоў для каманды. Яны не маглі наглядзецца на іх і прасілі падараваць ім аднаго бычка. Яны стараліся запамятаць назву жывёліны і ўсё казалі «бік-бік-бік». У кают-кампаніі ім надзвычайна спадабаліся вялікія люстры, у якіх яны маглі ўбачыць адразу некалькі чалавек. Фортэп’яна, якое я назваў ім «айборорус», таксама вельмі іх зацікавіла, і адзін папуас нават захацеў пайграць на ім. Я, аднак, хутчэй выправадзіў іх наверх. На палубе аднаму тубыльцу захацелася зноў паглядзець на быкоў. Ён зьвярнуўся да мяне, але забыў назву «бык» і стаў пытацца ў мяне пра «вялікую расійскую сьвіньню». Я не зразумеў яго і адказаў, што ніякае сьвіньні на караблі няма. Каб паясьніць мне, ён дадаў, што хоча бачыць «вялікую расійскую сьвіньню з зубамі на галаве». Адзін з яго таварышоў падказаў яму слова «бік», і тады ўсе гуртам зацягнулі «бік, бік». Яны ўжо асвойталіся з караблём, і я вызваліўся ад вяроўкі.
Мае рэчы былі перавезены на карабель, і я, як хворы, быў зьмешчаны ў шпіталь. Перад ад’ездам Туй прасіў сказаць яму, праз колькі меся-