Перайсці да зместу

Старонка:Адзін сярод дзікуноў (1929).djvu/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мужчыны прыбіраюцца значна лепш за жанчын. Гарнітур у жанчын бывае часамі зьведзены да мінімуму і абмяжоўваецца маленькім кутасікам або нават чарапашынай, якая вісіць сьпераду. Мужчыны-ж трацяць 5-6 гадзін на расчосваньне сваіх валасоў, на змазваньне іх і на афарбоўку, на аздабленьне пер’ямі і кветкамі, на размалёўваньне твару і сьпіны. Яны стараюцца абвіваць свае малі як мага тужэй і затыкаць за свае ручныя і нажныя бранзалеты галінкі стракаталістых расьлін.

У часы ўрачыстасьцяй жанчынам даецца крыху фарбы, якою яны намазваюць сабе валасы, лоб і шчокі. Але за тое яны носяць у такіх выпадках шмат маністаў з вялікіх і малых чарапашын, з сабачых зубоў і з рознакаляровых костачак пладоў.