яны! Няхай пан цяпер загадвае, я ўсё буду рабіць, што ён скажа, а то я ня буду ведаць, што рабіць!..»
Я загадаў яму загарадзіць скрынкамі дзьверы і быць у хаце. Калі будзе трэба, ён будзе набіваць стрэльбы і рэвольверы, якія я буду перадаваць яму. Я дадаў яшчэ, што ён павінен пастарацца, каб рукі ў яго ня так моцна дрыжэлі. Крыкі і шум набліжаліся і я вышаў на веранду, палажыўшы перад сабою два рэвольвэры і стрэльбу-рэвольвэр.
У руках я трымаў дубальтоўку, якая была набіта дробным шротам.
Хутка між дрэвамі за ручаём паказаліся галовы людзей. Але што гэта? Заместа дзідаў і стрэлаў, я бачыў у іх руках какосы і бананы. Выявілася, што гэта былі жыхары Бонгу, якія прышлі мне сказаць, каб я не турбаваўся і расказалі мне прычыну трывогі. Сёньня раніцою жанчыны Бонгу, вышаўшы на працу далёка ў поле, заўважылі на ўзгорках некалькі незнаёмых узброеных людзей. Ім здалося, што гэтыя людзі хочуць абкружыць іх, а некаторым яшчэ здалося, нібы ўзброеныя людзі накіроўваюцца ў іх бок. Яны з крыкам кінуліся бегчы. Тыя, што былі сьпераду, пачуўшы беганіну за сабою, падумалі, што за імі гоняцца, і сталі крычаць яшчэ мацней, накіроўваючыся да плянтацыі, дзе працавала некалькі мужчын. Мужчыны-ж хутка ўпэўніліся, што гэта была непраўдзівая трывога і сталі біць сваіх жонак, каб прымусіць іх змоўкнуць. Але тыя ўзьнялі такі крык, што людзі Гумбу, якія праходзілі здалёку, былі ўпэўнены,