Старонка:Адвечная песьня.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана
V.
За сахою.
Поле. Неба яснае. У недалёкай зялёнай дуброве кукуе зязюлька Мужык арэ. Конік, малы і куды, што мінута прыстанаўліваецца Над галавой аратага пяюць жаваранкі. Гасьцінцам прыбліжаецца падарожны.

Араты (ходзючы за сахой).

Гайда, баразною,
Косю мой маленькі,
Гайда, за сахою,
Селянін худзенькі!

Гэткае раздольле
На усе староны!—
Выарэм мы поле
Ў скібіны, ў загоны.

Зерня ў полі зложым
Жменяй спрацаванай;
Зарунейся збожжэм,
Цьмяная паляна!

Пройдуць гэтта людзі,
Бедны і багаты,
Дзіўна, дзіўна будзе,
Што зрабіў араты?

Гайда баразною,
Косю мой маленькі!
Гайда за сахою,
Селянін худзенькі!

Падарожны (падбліжаючыся).

Гетак с песьняй, гэтак,
З верай і надзеяй