Старонка:Агні (1930).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гарадок мой!..
Ці скора ізноўку з табою я буду?
Новых песень ці скора
Пазычу з крыніцы жывой?..

Ўспамінаю…
Якія шалёныя, дзікія буры
Праскакалі,
Прамчалі
Пад гордай тваёй галавой…

Старасьветчына!..
Думкі мае
Не аднойчы ў мінулым бывалі;
Разгадаць я хацеў
Таямніцы дасюль неразгадных гадоў…
Углядаўся ў абрысы
Абветраных часам развалін,
Слухаў стоены шэпт
Векавых падзямельных хадоў.

Не!..
Даўно апусьціліся
Дзён старасьвецкіх павекі,
І руіны замковыя
Страцілі даўнюю жудзь…
Пра нядолю людзкую,
Пра гідкія княжыя зьдзекі
Яны з ветрам
Такую мне песьню пяюць:

|}