Старонка:Агні (1930).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці ўзьбівае вал за валам
Адвячоркамі прыліў,
Ці разносіцца па скалах
Бурштыновы пераліў?
Раскажы мне пра прыбоі,
Пра няўпынны морскі шум,
Пра жыцьцё, дзе бой за боем
Поўняць радасьцю душу.
Раскажы пра цуды-верфі,
Пра каралявую гаць;
Каб я мог у звонкіх вершах
Ўсё, што скажаш, перадаць.

2-I 1928

|}