Старонка:Агні (1930).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Скажаш трывожна:
„Зважай!..“
Ўсё — і жыцьцё, і настроі —
Ўсе мы тады аддамо,
Край каб праз полымя боек
Вышаў у дні перамог.
Час адлюстрованы стромай
Ў плынях жыцьцёвай ракі…
Медзьдзю чаканяцца струны,
Стальлю гукаюць радкі…

Травень 1929.

|}