Перайсці да зместу

Старонка:Аб сыстэматызацыі беларускае выдавецкае працы (1925).pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тэмы з беларускага жыцьця, пісаных пераважна праз здэнацыяналізаваных Беларусаў. Аддзел гэты надта-ж добра узбагаціць беларускую повесьць, зяўляючуюся сапраўднай „Ахіллесавай пяткай“ беларускае літэратуры. Тут знойдзем пераклады гэткіх аўтараў як: Ажэшкова, Родзевічуўна, Вэйсэнгоф і шмат іншых!

Але нельга агранічыцца толькі беларускай адраджэнскай літэратурай (XIX і пчатак XX веку); і вось

V аддзель: „Старая літэратура“ перанясе нас у XVI век, „Залатую пару“ беларускага рэнэсансу, знаёмячы нас з гэткімі пэрламі тагачаснага беларускага пісьменства як: напрыклад БібліяСкарыны, ЭвангельлеЦяпінскага Літоўскі Статут ці містычны „Ай кітаб“, а далей з лепшымі творамі XVII і XVIII стагодьдзяў. Урэшці

VI чужаземны аддзел: „Перанлады“, дасьць нам пэрлы сусьветнае творчасьці і рожныя рэчы для шырэйшых слаёў грамадзянства. Спэцыяльную увагу трэба тут будзе зьвярнуць на дзіцячую літэратуру, (Байкі апавяданьня, сцэнічныя творы і творы для моладзі).

Калі гэная праграма будзе, хоць толькі часткава (без старое беларускае і чужацкае літэратуры), зьдейсьнена, — прад нашымі вачыма вырасьце, як у байцы, салідная і багатая бібліятэка беларускае літэратуры і тады ўжо напэўна ня знойдзецца такога дурня, які-б паверыў, што ўсю беларускую літэратуру можна змясьціць „на дзьвюх палічках“, як гэта кажуць цяпер рожныя брахуны.

Дык памятаймо, што нармалізацыя і угрунтаваньне беларускай выдавецкай працы ёсьць адным з первейшых культурных заданьняў беларускага народу!

У працы-ж гэтай можам разьлічваць толькі на ўласныя сілы; на салідарны высілак усяго грамадзяньства!

С. Язэп