твораў; дый яшчэ горш, — бо нікаторыя з рэчаў, як напрыклад творы вядомай беларускай пясьняркі Н. Арсэньневай наагуль ня выданы паасобнай кніжкай і дасюль бадзяюцца па розных газэтах ды журналах!
Вось-жа бачым пільную патрэбу у рацыянальным і ідэйным беларускім выдавецтве. Зразумела што нейкімісь сацыяльна-палітычнымі, ці маральнымі пабуджэньнямі пры друкаваньні кніжак можа кіравацца або дзяржаўнае, або прыватнае, але грымадзкае па духу выдавецтва. Гэнае апошняе і павінны стварыць віленскія Беларусы, для якой мэты маглі-б скарыстацца ўжо істнуючым Беларускім Выдавецкім Таварыствам у Вільні, рэарганізуючы яго ў напрамку ўзьвялічэньня ягоных фінансова-выдавецкім магчымасьцяў, якое дазволіла-б яму заняцца сыстэматычнай і пляновай выдавецкай працай, у вялікшым, чымся дасюль, маштабе.
Не заглыбляючыся ў дэталі гэнае рэарганізацыі, пяройдзем да галоўных заданьняў, якія павінна было-б зьдзейсьніць гэнае новае, ці толькі абноўленнае Выдавецкае Таварыства.
У нашым артыкуле спынімся толькі над галінай прыгожага пісьменства, як найбольш популярнага, а дзеля таго патрабуючай неадкладнаго упарадкаваньня.
Вось-жа адным з першых заданьняў гэтага таварыства, была-б сыстэматычнае выданьне найлепшых твораў беларускае літэратуры, на ўзор аналёгічных польскіх выдавецтваў (напрыклад вядомая „Bibljoteka Narodowa“). Кніжкі гэтыя павінны быць танымі і адначасна з тым скромна але старанліва выданымі. Ніжэй дамо праэкціонны нарыс гэткае скажам „Беларуснае Нацыянальнае Бібліятэкі“
Вось з грубшага — яе паасобныя адделы:
I-шы аддзел „Найлепшыя аутары” (Марцінкевіч, Богушевіч, Ядвігін Ш., Колас, Купала, Богдановіч, Аляхновіч, Бядуля, Гарун і г. д.) поунае выданьне“
II-гі аддзел: „Другарадныя аутары“ (Няслухоўскі, Пшчолка, Каганец, Цётка, Паўловіч, Леўчык, Умятоўскі і г. д.) У гэтым аддзеле зьвяртаем увагу на патрэбу перакладу гэткіх прыгожых і даволі вялікіх беларускіх твараў XIX ст. пісаных у польскай ці маскоўскай мове, як напрыклад: 1) „путешествіе по Полѣсію и Бѣлорусскому краю“ — Шпілеўскага 2) „Szlachcic Zawalnia czyli Białoruś w fantastycznych opowiadaniach“ — Баршчэўскага і 3) „Богачы“ повесьць Брайцава 4) „Memuary“ — Абуховіча 5) апавяданьня Пшчолькі і г. д.)
III-ці аддзел: „Дробныя ауторы“ У гэтым аддзеле знойдуць сабе прыпчнак, маючыя літэратурную цэннасьць творы нязнаных, або мала знаных аўтараў, якія трэ‘ будзе адшукаць і павыбіраць са старых беларускіх газэтаў, журналаў, зборнікаў, каляндароў і г. п. Тут знойдуцца і вершы і проза і драматычныя творы.
IV аддзел: „Беларускі быт у расейскай і польскай літэратуры“ (Пераклады). Гэты будзе складацца з польскіх і расейскіх твораў на