Аб сыстэматызацыі беларускае выдавецкае працы.
(Праекцыонны нарыс).
Як ужо ня раз было сьцьверджана галоўнымі, найбольш яркімі праявамі беларускага адражэнскага руху зьяўляюцца: беларуская літэратура, прэса, тэатр і школа.
У гэтых чатырох галінах беларускія культурныя здабыткі ёсьць найбольш імпаніруючымі. Гэным разам мы-б жадалі зьвярнуць увагу паважаных чытачоў на беларускую літэратуру. Пэўна-ж, што яе нельга назваць надта багатай, але шмат каму, на‘т спасярод Беларусаў палажэньне яе прадстаўляецца шмат горшым чымся гэта ёсьць у запраўднасьці.
Што-ж гэта? Якая-ж прычына облягчае ўтварэньне гэткіх абмылкавых паглядаў на беларускую літэратуру. адначасна робячы немагчымым (прынамся для большасьці) яе правідловую ацэнку?
Гэтай прычынай ёсьць бязсыстэмнасьць, пануючая ў выдавецкім руху, а з другога-ж боку адсутнасьць патрэбных капіталаў, Дзякуючы гэткаму палажэньню выкліканаму прадусім адсуднасьцю матэрыялна-моцнага беларускага кніжнага выдавецтва („Бел. Кніжнае Выдавецтва ў Вільні“, зяўляючаеся сымпатычнай спробай ў гэтым напрамку, ня мае патрэбных на гэта грошай і ледзь дыхае!), — выдрукаваньне якой колячы новай беларускай кніжкі зусім залежыць ад прыватнага выдаўца-спэкулянта, кіруючагася — зразумела — пабуджэннямі прадусім матарыяльнага характару.
Аб нейкайсь ідэйнасьці у гэткім выпадку ня можа быць і гутаркі — хіба, што выняткова!.. Выдавец гандляр друкуе нічога нявартую ерунду, калі яна можа мець ход, а цэнная навучная праца, ці арыгінальны літэратурны твор, да якіх ня знайдзецца шмат ахвотнікаў, будуць гэткім выдаўцом або зразу адкінены, або ў лепшым выдадку — будуць ляжаць цэлыя гады у століку выдаўца, чакаючы свайго „чароду“,
У рэзультаце вышэйказанага бачым на беларускім кніжным рынку адсутнасьць шмат якіх беларускіх кніжак, а дзеля таго, што далёка ня кожны Беларус (як гэта не сорамна, а трэба прызнацца!) „адважыцца“ на прачытаньне (акуратнае!) гісторыі беларускае літэратуры, — дык і маем у канцы канцоў сярод Беларусаў даволі-ткі імглістае паняцьцё аб роднай літэратуры, угрунтаванае нясумленай агітацыяй з польскага (ці расейскага) боку!
Шчасьлівейшыя за нас народы маюць па некалькі, а на‘т — колькінадцаць выданьняў аднаго і таго-ж самага твору; а беларускія-ж пісьменьнікі, ня выключаючы найбольш талянтных, ня маюць падчас, аж па сёньняшні дзень, ані воднага на‘т выданьня нікаторых сваіх