Перайсці да зместу

Старонка:Аб прывычцы ў самаўзгадаваньні (1928).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мілазычныя згукі музыкі, прынамся раз на тыдзень; мо тады тыя часьціны мозагу, якія чэзнуць цяпер, былі-б здаровыя, рэагавалі-б на ўсенька. Ня маючы тых спадобаў, ня маю я й таго шчасьця, якое ёсьць у кожным прыгожстве; дзякуючы гэнай нястачы розум мой мо‘ ня будзе гэткім пруткім у будучыне, шкада й майго характару, бо дзеля гэтага не расьце ў ём старана пачуцьцёвая“.

Шмат хто з маладых з гарачаю, прагавітаю душою на ўсенька, чым жыве, дыхае думка чалавецкая, бачыў сябе й у будучыне далёкай заўсёды маладым, бо-ж моладасьць не гадамі трэ‘ мерыць, а пругкасьцю, жывадзейнасьцю душы. А ён уяўляў душу сваю вечна кіпучаю, з смагаю таго, што добрае, прыгожае…

Усе інтэлігэнты, якім часта трэба абмяжавацца ў сваей адумысловасьці, кажуць — пакуль яшчэ небасхіл іх вялікі, — што ўсенькія галіны чалавецкае думкі чужымі ім ня будуць.

Ці шмат аднолькава ж паміж намі тых сапраўды вечна маладых, ці прынамся людзей, якія не астаюцца з-заду ад поступу, якія сочаць за меркаваньнямі й здабычамі дужэйшых за іх, што самыя цярэбяць шлях да заўтра?!

Ня шмат, вельмі іх мала. А чаму так, бачыма добра з правілаў прывычкі. Якая што ніна ёсьць вялікая зацікаўленасьць, калі не карміць усё новаю й новаю страваю — змадзее, прападзе ад напору штодзенных, шэрых прывычкаў. Мы шчыра цяпер хочам, каб усё, што толькі хапае за душу цяпер, назаўсёды з намі было, ды нічога дзеля гэтага ня робім, ня кратаемся, каб зацікаўленасьць была нашаю прывычкаю а ня плыткія нахілы. Трэба пачынаць навытар ад сёньня, а ў нас калі й думаем аб укладаньні, дык і то пакідаем на заўтра. А дабра, перамогі няма без напружаньня, змаганьня мо‘ ня лёгкага пачаткова,

Тыя, што мелі магчымасьць паглядзець на сыноў усходу — Індусаў — і параўняць іх твар з эўропэйскімі, не маглі надзівіцца нейкай шляхотнасьці, якую ў іх бачылі, паважнасьці, розуму, вялікай інтэлігэнцыі ў людзей без асьветы. А яно ня так ужо, каб заблытаны быў адказ. Тутака. Жывуць яны больш па чалавецку, чымся мы, прывыклі штодзень, хай некалькі хвілін, падумаць аб найбольш патайных пытаньнях, імкненьнях сваіх. Гэта-ж у іх бацкаўшчыне мэтоды перамогі над сабою, ці, лепш казаць, над плыткімі сваімі нахіламі, зьдзейсьнілі верх дасканальнасьці. А ўсяму прычына — штодзенны, бязспынны навытар у напрамку зробленых пастановаў.

І таму ня трэба аглядацца за чым вялікім, каб паказаць сабе, што я не драмлю, а чуняю, іду наперад, а карыстаць з таго, што кожны дзень нам дае. Нагодаў штодзень, напагляд вельмі малых (бо ў сапраўдзасьці яны-ж усенька), шмат. Гэта, як кажуць, будзе нейкая адносна самых сябе „штрахоўка“. Пакуль што будзем плаціць і плаціць сваімі змаганьнямі, аж прыдзе й тая часіна, калі карысьць уявіцца прад намі. Будзе такая пара, калі маланкі й пяруны жыцьця справядлівага ды бязміласэрнага будуць грукацець нада мною, а я непарушны буду, усе-ж людзі хістацца, дрыжэць, што лісьця ад ветру на дрэвах. Шлях шырокі, вялікі прад намі, памятайма й ня дляймася!