рушнасьцю энэргіі ў нас магчымае. Уяўляйма сабе ў гэткія хвіліны ўсе абставіны, якія памагчымасьці будуць спагаднымі нашым пастановам. Прыдбайма іх такімі, калі нам будзе лягчэй вытрываць у новых прывычках, ці забыцца аб старых. Напружвайма ўсю сілу, каб ня мінуць і першае нагоды, дзе трэба паказаць перад сабою й людзьмі новыя рысы характару. Перад людзьмі дзеля таго, што лягчэй трываць з пастановаю нейкаю, памятуючы, што людзі сочаць за мною й зробяць прысуд, калі будуць ведаць, што я йнакш кажу, а йнакш раблю, — бачучы мае спробы адхіліцца ад зробленых пастановаў.
Другое правіла — ніколі не рабіць выключнасьцяў, пакуль новая прывычка намі не заваладае, пакуль яна для нас ня будзе неабходнасьцю. Тое самае што з клубком ніцей: навіваем, навіваем, а як упаў, дык ня хутка наўем назад тое, што было ўжо, ня кажучы аб пабольшаньні. Бязспыннасьць навытару й у сыстэме нэрваў, як ведаем, мае значэньне вялічэзнае. Тое й тутака. Раўнуючы прывычкі моральныя рознаякастнага напрамку з ворагамі-змагальнікамі, праф. Бэн кажа: „найвялікшым нашым імкненнем у дасяганьні ідэалу ў гэнай галіне — гэта такі тасунак вышэйпаказаных ворагаў, каб у аднаго былі адна за аднэю перамогі, пакуль навытар у іх абдужае нас настолькі, што нягледзячы на ніякія запыні, заўсёды зробіма што належыць ад нас. Сапраўды, гэта адзін магчымы шлях поступу духовага.
Калі ня шукацімем нагоды, каб узмацаваць свае здабычы, — карысьці з пастановаў ня будзе. Чалавек мерацімецца й самым пад канец дзён сваіх і нашчадкамі, што будуць па ім, не шляхотнымі прынцыпамі, якія меў, ня тымі лятуценьнямі, ад якіх манілася яму, ён пакідае зямлю й лунаючы над ею, забыўшыся на ўсенька, робіць максімум. Самая лепшая пастанова, шляхотная думка, калі бяз выпладу астанецца, не пакіне рэальнага рэзультату — горш яшчэ чымся-б іх зусім ня было. Пры другой аказіі думка аб здрадніцтве колішнім ня дасьць магчымасьці выявіцца ўсенькай патрэбнай дужасьці. Бязсумліўна, няма больш благога чалавека, чымся бязвольны, сэнтымэнтальны лятуценьнік, які шмат і прыгожа, вельмі прыгожа гавора, а сапраўды дык ніколі нічога як сьлед па мужчынску не зрабіў.
Вельмі цікаўна паўслухацца на тое, што кажа Дарвін, дзе як ня трэ‘ лепш паказвае сілу навытару — прывычкі: „Да трыццатага году, ці пазьней яшчэ, я вельмі любіў паэзію; быўшы яшчэ вучням, я ўжо захопліваўся Шэкспірам, асабліва-ж ягонымі драмамі гістарычнымі. Любіў я калісь і малярства, а музыка была мне насалодаю раскошнаю.
Цяпер ніякім чынам ня здолею прымусіць сябе, каб прачытаць абыякі верш. Узяў я прачытаць Шэкспіра, гэткі прыдаўся ён мне мляўкі, што й ахвота прапала. Няма й колішняга захопленьня перад малюнкамі, музыкаю… Здаецца мозаг мой цяпер быццам нейкая машына для формуляцыі законаў агульных з дзеяў паасобных; уцяміць не магу, дзеля чаго аднолькава-ж недзе счэзьлі тыя часьці мозгу, якімі я ўяўляў прыгожаеьць…
Калі-б было магчыма навава жыць — перажыць, — правілам, несабходнасьцю мне было-б прачытаць крышку вершаў, паўслухацца на