жаньня, без чаго трывалае будучыні няма. Парывамі жывуць хвіліны; жыцьцё, стагодзьдзе хаця й мераюць хвілінамі, ды гэта ня тое самае. Быць волатам — героям на хвіліну, кажуць, лягчэй, чымся шэрым змагаром чуняць адзін год. — Гэтыя прывычкі праклёнам будуць, калі з благое крыніцы яны ў нас!
Зьявішча прывычкі абаснавана мо‘ на тым, што сьвядомыя нашыя падзеі, ды ўсе агулам магчымыя, пачынаюцца ў нэрвовай сыстэме. Свомасьць аднолькава й нэрвовага каліўя і цэлае сыстэмы — гэта адказ на раздражненьне. Адказ гэты або будзе рэфлексам, або сьвядомаю праяваю рознаякае дзейнасьці. Свомасьць, у якой практыкаваньні зробяць нешта, перадом хто казаў-бы немагчымае. А гэта дзякуючы плястыцы мозгавае тканіны. У ёй быццам пратоптваецца дарожка, цярэбіцца пуцявіна, па якой новая адказная дзейнасьць выявіцца хутчэй, лягчэй, а паждаўшы тая самая дзейнасьць, на якую трэба было напружаньня вялікага, цяпер у нас — маўляў просты хрыбетны рэфлекс, рэфлексная дуга.
Дзеля таго й кажуць, што звык — гэта нашая другая натура, а льга было-б казаць — што яшчэ больш. Прывычкі могуць здужаць, паняволіць і натуру, прыродныя нахілы. Дзевяцьдзесят дзевяць і дзевяць дзесятых усяго, што мы робім, гэта з прывычкі, ня думаючы зусім. Мы ведаем, што робім устаючы, апранаючыся, потым кратаючыся ўвесь дзень, і кладучыся адпачываць, аднолькава-ж гэта ўсё аўтоматычныя рухі. Рэфлекс з канцавін нэрваў на калені, ці пятцы, а гэткія дзеі суседуюць з сабою калі ня ў тэорыі, дык у сапраўднасьці.
Нешта немагчымае было б у тых людзей, якім трэба надумляцца, ці сядзець цяпер ці стаяць, курыць ці не, кладавіцца, ці яшчэ не і г. д., гэта-ж мука нявыказная, такія сумляваньні прадусім забіваюць, адбіраюць характар, выкідаюць такога чалавека з ліку працаздольных адзінак, ён быў-бы ў нас хворым, псыхопатам.
Мы ўсенькія — ня думаючы — гэткія практыкаваньні наладжваем змалку ўжо. Маці з бацькаю першыя нам настаўнікі, хатнія абставіны ўкладаюць нас да рэакцыяў такіх ці іншых, потым равесьнікі, іхні капітал моральны й толькі ў пару сьвядомае думкі собскае, у пару дасьпяваньня ўсебаковага, мы сьвядома самі пачынаем укладаньні. Стульна ўвесь час злучаны з сабою ўкладаньні фізычныя — ад вельмі простых, як хадзьба, да вельмі заблытаных умецтваў штукарства. Бяспынная аналёгія хай нас тутака навучыла-б аб тых неабмежаваных магчымасьцях звыкаў.
Добрыя бацькі, добрыя настаўнікі часта дадуць такую аснову маладзіку з хатняга й школьнага ўзгадаваньня, што лёгка яму потым стаяць на сваём шляху і ня трэба рабіць адумысловых ахвяраў, каб прышчапіць сабе карысную ці неабходную мо‘ прывычку. Ня шмат будзе гэткіх шчасьлівых!..
Прафэсар Бэн паказвае некалькі правілаў вельмі карысных таму, хто хоча нешта з звыкаў кінуць, а збагацець новымі прывычкамі.
Першае — хочучы зьдзейсьніць або адно або другое, ці абодвыя жаданьні адначасна, трэба пастановы рабіць з усею дужасьцю і непа-