Перайсці да зместу

Старонка:Аб праве да Бацькаўшчыны (1936).pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Др. СТ. ГРЫНКЕВІЧ.

Аб праве да Бацькаўшчыны

Ёсьць балючыя праблемы, яб якіх грамадзкая апінія разважае неахвотна. Кожнае грамадзянства мае свае, непапулярныя тэмы. Ёсьць іх нямала й ў беларускім жыцьці. Да адной з такіх тэмаў належыць пытаньне адносінаў нашых да Палякоў.

Гісторыя нашага Адраджэньня мае ўжо некалькі этапаў ў суадносінах двох народаў — беларускага і польскага, бяручы найнавейшыя падзеі й не варочаючыся да далёкае гісторыі. Найбольш будуць тутака яркімі тры мамэнты: даваенная пара да 1914 г., пара рэвалюцыі ў Расеі ў 1917 г. і войнаў незалежнае ўжо дзяржавы польскае й наканец падзеі ў незалежнай Польскай Рэспубліцы, дзе складоваю часткаю лучылі й мы, Беларусы.

Пачаткі нашага Адраджэньня, трэба адцеміць, сустрэнулі, агульна бяручы, адносіны нэўтральныя са стараны Палякоў, або нат даволі цёплыя. Рэакцыя гэная была абаснавана на вельмі рознаякіх умовах тагачаснага палітычнага ладу. Беларусы былі тады адным з тых дзейнікаў, з якім народы панявольныя ў Расеі маглі мець супольны шлях. Да таго-ж і непалітычна было-б глядзець варожа на адраджэньне Беларусаў, варожасьць геная магла-б быць лёгка аружжам проці самых сябе.

Частка польскага грамадзянства зусім шчыра, бяз ніякіх падыходаў, вітала спробу загнанага народу знайсьці назад сваё імя ў гісторыі. Былі паміж гэнымі сымпатыкамі адзінкі рознаякія. Адныя па традыцыі йшлі за лёзунгам „вольныя з вольнымі“, іншыя нават пачувалі ў сабе родны кліч; адным і другім імкненьні пачынальнікаў новае пары ў жыцьці беларускага народу былі зразумелыя; можна было ў іх толькі папытацца, чаму яны ня станулі супольна да змаганьня, чаму асталіся толькі сымпатыкамі? І шмат было такіх, што ня стрывалі, пачуўшы, што родныя гоні ажываюць і паклалі, хто колькі мог, працы пад фундаманты нашага Заўтра.

Нажаль, колькасьць іх ня была такая, як можна было-б чакаць, і якая была-б патрэбная згодна з палажэньнем беларускага народу. Вайна з усімі яе раструскамі, новымі аспэктамі палітычнага жыцьця, працерабіла рады і гэных адзінак. Захопленыя новымі магчымасьцямі польскімі, адны саромліва крыху, іншыя з пачуцьцём ахвяры, іншыя нічога не выяўляючы, пакінулі рады змагароў беларускіх. Шкада дзеля нас, шкада й дзеля іх самых.

Сяньня мо было-б яшчэ захутка шукаць адказу канкрэтнага на прычыну, чаму тыя людзі ад нас адышлі, ды чаму людзі з іх сфэры асталіся нам чужымі. Дасьледчыкі ў будучыне мецімуць магчымасьць падрабязна й абасновываючыся на дакумантах даць на гэныя пытаньні адказ.