Старонка:Аб нацыянальнай гордасці вялікаросаў.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сродкамі супроць манархіі, памешчыкаў і капіталістаў сваёй айчыны, г. зн. горшых ворагаў нашай радзімы; нельга вялікаросам «абараняць айчыну» інакш, як жадаючы паражэння ва ўсякай вайне царызму, як найменшага зла для 9/10 насельніцтва Вялікаросіі, бо царызм не толькі прыгнятае гэтыя 9/10 насельніцтва эканамічна і палітычна, але і дэмаралізуе, прыніжае, ганьбіць, прастытуіруе яго, прывучаючы да прыгнечання чужых народаў, прывучаючы прыкрываць сваю ганьбу крывадушнымі, нібыта патрыятычнымі фразамі.

Нам запярэчаць, мабыць, што апрача царызма і пад яго крылцам узнікла і узмацнела ужо другая гістарычная сіла, вялікарускі капіталізм, які робіць прагрэсіўную работу, цэнтралізуючы эканамічна і згуртоўваючы велізарныя вобласці. Але такое пярэчанне не апраўдвае, а яшчэ мацней абвінавачвае нашых соцыялістаў-шавіністаў, якіх трэба было-б назваць царска-пурышкевічаўскімі соцыялістамі (як Маркс назваў ласальянцаў каралеўска-прускімі соцыялістамі). Дапусцім нават, што гісторыя вырашыць пытанне ў карысць вялікарускага вялікадзяржаўнага капіталізма супроць ста і адной маленькай нацыі. Гэта не немагчыма, бо уся гісторыя капітала ёсць гісторыя насілляў і грабяжу, крыві і гразі. І мы зусім не прыхільнікі абавязкова маленькіх нацый; мы безумоўна, пры іншых роўных умовах, за цэнтралізацыю і супроць мяшчанскага ідэала федэратыўных адносін. Аднак нават у такім выпадку, па-першае, не наша справа, не справа дэмакратаў (не гаворачы ўжо аб соцыялістах) дапамагаць Раманаву-Бобрынскаму-Пурышкевічу душыць Украіну і т. д. Бісмарк зрабіў па-свойму, па-юнкерску, прагрэсіўную гістарычную справу, але добры быў-бы той «марксіст», які на гэтай падставе уздумаў-бы апраўдваць соцыялістычную дапамогу Бісмарку! І пры тым Бісмарк дапамагаў эканамічнаму развіццю, аб'едноўваючы раздробленых немцаў, якіх прыгняталі іншыя народы. А эканамічнае працвітанне і хуткае развіццё Вялікаросіі патрабуе вы-