ня вучэньне, але развой разумнага імкненьня ягонага. І калі гэтага імкненьня няма ў чалавека, дык, навет скончыўшы ўнівэрсытэт, чалавек астаецца культурна асталым; а калі ёсьць гэтае імкненьне, дык чалавек зусім малавучаны даходзе, як кажуць, самавукам да высокай культурнай роўні. Ведама, што калі асьвета вышшая лучыцца з гэтакім імкненьнем, дык рэзультаты бываюць вялікшыя.
Беларускі народ, як народ бедны, загнаны, ня мае шырокай магчымасьці здабываць навуку ў унівэрсытэтах, але затое, калі ён мае ў сабе ахвоту й здольнасьці да навукі, дык самое жыцьцё можа быць найлепшым унівэрсытэтам яму. З нашага народу ня можа выходзіць акадэмічных няўмекаў, але затое беларуская працоўная інтэлігенцыя можа даць асьвету тысячам самавукаў.
Вучыцца самавукам адразу вельмі трудна, але калі мы злучымся каля свае культурнай арганізацыі і зробім яе школай самавукаў, дык вучыцца будзе лёгка; пры гэтым можна зрабіці прадметам вучэньня кожную праяву жыцьця, абгавораваньня кожнае гумкі, разбор кожнага мастацкага твору, асабліва карысным быў-бы ў апошнім прыпадку часопіс літаратуры й культуры. Трэба вучыцца, дзелячыся з сябрамі сваімі думкамі, уражаньнямі, увагамі. Магчыма, што мне ці табе прыйдзе якаясь думка, пакуль што няясная, ці, як мне здаецца, малаважная, але калі гэтую няпэўнаю, яшчэ канчальна нявыясьненую, думку аддам на суд сябром дзе колечы на зборышчы, дык яны, падхапіўшы, яе могуць разьвіць і высьветліць у вадну часіну так ясна, што я за цэлы тыдзень ня мог-бы гэтак абдумаць яе.
Дык вось як можна вучыцца. І калі мы здолеем бяз школьнага вучэньня навучыцца, дык здолеем без вялікіх высілкаў перамагаць.
Дык дабіваючыся як мага ўсіх ступеняў роднае школы, вялікую шкоду й крыўду з яе нястачы папаўняйма ўсялякімі спосабамі зашкольнай асьветы і самаўзгадаваньнем.