старое Осенецкае і да Валевіча і да ўсіх іншых тыпаў. Об‘ектыўная яна між іншым і да праблемы беларускае. Яна стаіць за аснаўныя правы да жыцьця кажнае адзінкі, кажнага народу, яна за права кажнага станавіць самому аб сваім лёсе.
І мо‘ дзякуючы таму, што ня ведае яна тутэйшага жыцьця ў дэталях, дзякуючы таму, што яна далёкая, ня тутэйшая, пачуцьцёва не зацікаўлена, дзякуючы гэтаму змагла прадставіць бяз большых пахібаў адну са старон краёвага жыцьця. Яна ня злоўжывае інтэлекту. Аб гэным злоўжываньні гаворыць яна вельмі красамоўна. „Калі падумаць над дзейнасьцю інтэлекту, дык гэта ён паясьняе, апраўдывае тое, што зьдзейсьніла даўно пачуцьцё. Інтэлект па тое, каб абаснаваў нашае дзеяньне, каб успакоіў нашыя сумлівы. Дзеля матывіроўкі, можна казаць, служаць усякія лёзунгі“ (бач. 208).
Сьведамасьць аб ролі інтэлекту высказаная ў форме даволі рызыкоўнай, амаль што не парадоксальнай, хай нам паможа знайсьці адказ на сумлівы, як паясьніць такія вялікія разыходжаньні паміж людзьмі ды лёзунгамі дзён „учарашніх“ і „сяньняшніх“.
|
Таварышу маёй вёскі Можа нашым шляхом ня зыйсьціся, мая дарагая, Мне з вясной разьвітацца і сэрца ня хопіць і нельга, — З тэй сустрэчы цьвітучай сарваў я на памятку радасьць Будзе песьня губіцца ў расьпененых студзеням далях, |