Перайсці да зместу

Старонка:«Учора» і «сяньня» (1938).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

новы сьветапагляд, мяняў адносіны да жыцьця. Згубілі яны панскую пэўнасьць і адначасна тую нейкую бязінтэрэсоўнасьць, якую можна наглядаць і ў сытага сабакі ў адносінах да галоднага цюцькі-бадзякі.

Сяньня ў іншых сфэрах вялісь гутаркі аб каханьні, аб мастацтве, аб прыгожых жанчынах, кніжках і падарожах, аб усіх прадметах, мо‘ і зусім непатрэбных, якія зьяўляюцца крыніцаю псыхічнае роскашы.

Вывад і аканчальны прысуд аўтаркі, — што ў сфэры „крэсавых“ земляўласьнікаў спробы эканамічных клопатаў ня выдзержала культура інтэлектуальная.

Іншы тып паказаны аўтаркаю — сыновая Осенецкае, амэрыканка з паходжаньня. Лучыла „да нас“ з таго асяродзішча, дзе ў пасьляваенную пару „былі модныя гуманітарныя адносіны да права кажнага народу, да собскага жыцьця паводле нерэальнае ідэолёгіі Вільсона“. Блізка да сэрца Флёр „чужыя меншасьці нацыянальныя, прыгнечаныя ў чужых дзяржавах“… Гэная чужаземка выказывала свае пагляды шчыра, ня гледзячы, ці каму мо‘ гэта зусім не ўспадобу. Цікавілась усім, езьдзіла з мужам па маёнтках і ваколіцах. Езьдзіла ня дзеля спорту, a каб усё паглядзець. Навучылась хутка пазнаваць селяніна беларуса ад паляка. Шмат чаго ёй не падабалась у краёвай рэчаістасьці.

Флёр са сваім цьвёрдым падыходам да жыцьця не магла зразумець шмат якіх зьявішчаў, якія наглядала. У адной з гутарак са старою Осенецкаю апошняя казала ёй аб знатнасьці роду, аб вялікіх ягоных заслугах у мінуўшчыне, ужо хаця-б дзеля таго толькі, што „пільнаваў“ свайго гнязда.

Пытаецца Флёр: „а што гэта такое “датрываць на становішчы?“ Ці гэта азначае, што яны радзілісь і паміралі на гэным месцы па тое, каб якга „датрываць“? I адказвае, што аканчальна найлягчэй, калі чалавек якга жыве і працуе там, дзе радзіўся. Гэта і робіць кажны тутэйшы селянін і ніхто не захопліваецца тым, што селянін „датрываў“, што не пакінуў свае мовы беларускае“.

Старая графіня паклікаецца тады на пралітую кроў продкаў, на заслугі іхнія і змаганьні ў паўстаньнях. Гэта мала зразумела паамэрыканску ўзгадаванай маладой графіні. На ейны пагляд зусім ня трэба выступаць проці свае ўлады. „Аб тым (паўстаньні) гаворыцца тутака — геройства. Тыя ж сяляне, што забілі Валерага (другі сын Осенецкае) так сама імкнулісь да нейкае незалежнасьці і яны змагались за зямлю. Толькі што ў іх гэта называецца азьвярэласьць. Ці-ж вы ўсётакі ня бачыце, што гэныя зьявішчы сходныя з сабою?“

Ці аўтарка добра ведае ўмовы і лад сялянскага жыцьця тых ваколіцаў, якія выводзіць у сваёй повесьці, сказаць трудна. Хутчэй аднак што не, ня ведае. Калі ведае, дык з птушынага лёту. Яна хоча быць аднолькава об‘ектыўнаю і да маладое і да