Перайсці да зместу

Старонка:«Учора» і «сяньня» (1938).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

такое рабіла Англія… У нас не разумеюць, што толькі моцная рука, толькі вострая ўлада можа ўсё гэта неяк трымаць у парадку“.

На пагляд п. Осенецкае, добры пан не карыстаецца ніякім аўторытэтам. Калі, скажам, такі пан пазычае сялянам прылады гаспадарчыя, калі дае ім лепшае зярно, калі не бярэ грошаў за занятую жывёлу, дык мужыкі тады думаюць, што гэткі пан баіцца іх, што ён быццам сядзіць не на сваём, „а мужыка трэба біць, застаўшы яго ў шкодзе, трэба трымаць пагрозамі, тады толькі ён будзе паслухмяны і пакорны, тады ня вырасьце з яго разбойнік“.

Уся натуга графіні ідзе на тое, каб найбольш высмактаць з зямлі. На сапраўдны зьдзек выглядае, што ўсе тыя прадукты, якія мужыкі цяжкаю працаю выпрадукавалі з зямлі, ішлі на стол жыдоўскіх кансумэнтаў, якія адны толькі маглі купляць розныя ласушкі. А грошы ішлі заграніцу да сына, які меў падтрымаць высокія амбіцыі панскага роду.

Ня ўсе людзі са сфэры бліскае да графіні думаюць аднолькавымі з ею катэгорыямі. Прыкладам, іншым чалавекам будзе жонка ваяводы. Ваяводзіха заглядаецца на сытуацыю графіні, што тая магла-б інакш жыць. Паводле ваяводзіхі можна на вёсцы знайсьці падыход да сялян, можна паказаць народу добрае сэрца і цераз гэнае сэрца выклікаць давер…

Такіх людзей новых, як ваяводзіха, яшчэ вельмі мала. Земляўласьнікі сабраўшыся ў графіні ўмеюць толькі наракаць на ўрад, на малую апеку над імі, на пагражаючую ім парцэляцыю, на мужыкоў, радыкальна настроеных. Наракаюць, што настроі сялянства ня сустракаюць больш рашучага адпору са стараны ўладаў.

Усё гэта высказывалі ў такі спосаб, быццам гэта былі праблемы агульныя, грамадзкія, у якіх усе зацікаўленыя. Сапраўды аднак выходзіла на тое, што наракалі яны на свае клопаты, што хацелі выкарыстаць сытуацыю, каб абгаварыць іх у прыватным памешканьні з урадавымі дзейнікамі замест зьвяртацца да апошніх да афіцыяльнага бюро.

Гэныя людзі ня ўмелі датарнавацца да новых умоваў жыцьцёвых, баранілі сваіх колішніх прывілеяў і ў змаганьні за штодзенныя дробязі гублялі свой аснаўны тып, мянялі свой характар (101).

Жыцьцё штораз больш крутое сьціскала іх быццам абцугамі. Культура іхняя, традыцыі, мінуўшчына на сяньня ня былі здавальняючым аргумэнтам. Былі яны яшчэ арыстократыяю. Косьці іхнія былі крыху танчэйшыя, апранывалісь яны часта лепш. За тое мянялась тое, што было найбольш сутным, іншая была ў іх ужо мэнтальнасьць, структура псыхічная. Клопаты, дробныя раструскі, неабходнасьць змаганьня за кусок хлеба — ўсё гэта было або нечым, да чаго яны ня прывыклі, або ад чаго адвыклі ў цэлым сьцягу пакаленьняў. Новы лад выклікаў у іх