Перайсці да зместу

Старонка:«Учора» і «сяньня» (1938).pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сьвет, і дзеля гэтага ягонае месца за кажным разам было іншае“ (бач. 69—71).

Аўтарка вельмі крытычна і востра судзіць і ацэнівае шмат якіх пасьляваенных прадстаўнікоў „крэсовага грамадзянства“. „Учарашняе“ гэных людзей не дае часта, на пагляд аўтаркі, ім дазволу глуміць людзей і думкі і пагляды. Паказывае яна тыпы і вайсковых і дзеячоў самаўрадавых і ўрадоўцаў. Сымпатыя ейная па старане дэмакратыі. Усякім адхілам ад дэмакратыі, ад справядлівасьці не шкадуе яна вострае сатыры. Не шкадуе яна вострых слоў для прадстаўнікоў учарашняга дня, якія ня імкнуліся да зьдзейсьненьня сяньняшняга дня, якім учора надта любае. Да такіх вось тыпаў належыць старая графіня Осенецкая.

Гэтая асоба намагаецца, датарнаваўшысь па меры магчымасьці да сучаснасьці, вярнуцца да мінуўшых дзён. „Пані Осенецкая добра ўпраўляла сваімі маёнткамі. У ейных маленькіх ручках людзі ўвіхалісь з натугаю і сьпехам, працавалі да сёмага поту. Тое самае было і з жывёлаю, ды нат плугі, машыны, трактары і тыя працавалі быццам да апошніх мераў магчымасьці.

Дзерла яна з зямлі не для сябе праўда. Ды за тое і не для сваіх людзей. Стогнучая служба ледзь-ледзь магла дастаць належныя ёй ардынарыі. Служба наракала на немагчымае памешканьне, гэная служба прымушана была таргавацца за грошы, якія зарабіла“.

Гэная п. Осенецкая ведала аб парадках у сваіх маёнтках. Уважала, што йнакш ня трэба, ці мо‘ інакш нат‘ і немагчыма. Сама калісь расказывала: „Я ніколі не хаджу да іхніх (службы) хатаў. Ведаю, што ў іх жудасна, я абсалютна не магу на гэта глядзець. Дзеці там сядзяць у холадзе і макраце, сьцены там дзіравыя, цераз стрэхі цячэ“…

Пані Осенецкая бачыць, што мужыкі маюць вочы, што яны ўмеюць ацаніць належныя да іх адносіны. Аўтарка гаворыць: „усе найміты неахвотна хадзілі на панскае поле. Ведалі, што чалавечыя сілы будуць там выкарыстаны да апошняга, да таго-ж гэныя людзі думалі аб землях, якія абраблялі, як аб нечым, што належаціме да іх (бач. 87)“.

Пані Осенецкая быццам мела калісь іншыя пагляды на гэных мужыкоў-„хамаў“. Быццам яна ўмела хадзіць да іхніх цёмных сьцюдзёных хатаў, насіла ім лекі, памагала ўсяляк. Сяньня яна ведае, што гэта злосныя, дурныя барбары, гэта тая маса, з каторае вышаў забойца ейнага малодшага сына“,

Осенецкія ніяк не маглі пасьпець за пераменаю ў парадку і ладзе пасьляваенным, не дапускалі думкі, што „урад, сам урад адчыняе мужыкам школы ў роднай мове, што гэны ўрад з публічных грошаў, народных грошаў утрымлівае настаўнікаў у гэных школах, настаўнікаў тутэйшых, аўтохтонаў“… (бач. 88). І ў сапраўднай роспачы і аканчальным зьнявераньні пытаецца Осенецкая: „ці можна ўявіць, ці можна падумаць, каб нешта