Перайсці да зместу

Старонка:«Учора» і «сяньня» (1938).pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Валевіч думаў калісь, як аб нечым надта простым і бязсумліўным, што кожны народ павінен мець сваю зямлю і свае граніцы, хаця-б народ быў найменшым. У сапраўднасьці гэта ня было ані простае ані бязсумліўнае. Вось сьвет здрыгануўся, задрыжаў на сваіх фундамэнтах і гэныя словы, гэная простая праўда азначала ўжо цяпер зусім нешта іншае.

Калісь гэныя словы — свая зямля і свае граніцы — гэта была Польшча, гэта была ейная незалежнасьць і магутнасьць. Сяньня гэта азначала-б абнядужаньне Польшчы і меншыя ейныя граніцы“.

Як працяг гэных думак, бачым сказы такія:… „калісь, у тыя часы, Валевіч глыбака браў да сэрца лёс людзей, якія за сваю дзейнасьць ідэйную лучалі ў вязьніцы… Ён быў з тых, якія цьвёрда дзяржалісь пагляду, што ніхто ня можа адбіраць свабоды за пагляды і за гэныя пагляды вешаць на шыбеніцах. Думаў ён, што сапраўды на душы ляжала яму думка аб агідзе ламаньня духа чалавечага ў ягоных шляхотных імкненьнях. Думаў, што сапраўды рупіўся ён заўсёды да супроцьстаўленьня сабе ідэі і гвалту. А вось вышла цяпер пры новай коньюнктуры, пасьля вялікага зруху ў фактах рэчаіснасьці, што гэныя словы, гэныя собскія, дарагія лёзунгі, яму прыдаюцца цяпер бяз сэнсу ды проста агідлівымі“.

„Былі яны сапраўды дэмагогічным сказам, як казалі калісь ягоныя праціўнікі, адкуль пачалі ўцелаішчаць нешта іншае, адкуль пачалі яны прадстаўляць нешта варожае і небясьпечнае.

Каб усё гэта ўявіць, трэба было перажыць перамогу свае ідэі“.

Быццам перадумаўшы ўсё гэта, Валевіч цераз аўтарку снуе гэткія думкі: „зьдзейсьненьне кажнае гістарычнае ідэі азначае такія ейныя суадносіны з сапраўднасьцю, каб новая ідэя была найбольш сходная з тым, на месца чаго яна прышла. І толькі тады яна можа валадаць і трываць, калі закараніцца ў тых самых мясцох зямлі, з каторых вырвала яна ранейшыя, калі ўвальлецца ў выемкі колішняга жыцьця і да гэных выемак датарнуецца найстульней.

Дык вось цяпер іншыя, новыя людзі сядзелі ў вязьніцах, бо вязьніцы……. ня могуць быць парожнімі. І яны, гэныя ўжо людзі, казалі, што нельга зачыняць людзей за ідэі. І зноў пасуседзку зусім, за межамі краіны, дзе іх крыўдзілі, у рэвалюцыйных вязьніцах былі зачынены тыя, каторыя маглі па гэтай старане граніцы зачыняць у вязьніцах.

Ня толькі словы, ня толькі ідэя і лятуценьне ў вечнай абнове сьвета было нечым іншым. Нечым іншым робіцца і самое зьдзейсьненьне. Ды нат‘ зямля і граніцы кажны раз азначалі нешта іншае“.

І трудна сказаць, з сумам ці з іроніяю пісьменьніца пытаецца: „Мо‘ Малевіч зусім не перамяніўся, мо‘ ня трэ‘ сароміцца яму за сваю маладосьць. Мо‘ гэта толькі бязупынна мяняўся 113