„Учора” і „сяньня”
Спрэчкі філёзофаў і лёгікаў, ці ёсьць абсалютная праўда (ня толькі ў плошчы рэлігійнае праблемы) былі і будуць заўсёды жывымі. Ці пагодзяцца рэлятывістыя з прыхільнікамі пагляду, што ўчарашняя праўда на заўсёды астанецца праўдаю такою самаю для ўсіх, якою была ўчора, — няма ведама.
Калі-б праўда існавала, пасколькі яе ўяўляла-б адзінка, дык была-б яна надта хісткаю. Адзінкаю ўладаюць сэнтымэнты розныя, настроі. Ад настрояў і сэнтымэнтаў ды ад рознаякіх практычных мяркаваньняў залежала-б тады і праўда!…
Даволі красамоўна бачым адлюстраваньне рэлятывізму праўды ў адной з апошніх кніжак ведамае польскае пісьменьніцы Налкоўскае. Назоў кніжкі „Благая любоў“[1]. Чаму гутарка аб гэнай кніжцы якга на бачынах беларускага часапісу? Дзеля таго — ў першую чаргу, — што пісьменьніца некалькі разоў закранае беларушчыну, беларускага мужыка. Не разглядае плянова нічога асобна беларускага, а спыняецца над гэным пытаньнем пастолькі, паколькі ёй трэба паказаць на перамены ў польскім грамадзянстве даваенным і сучасным. Беларушчына выступае, як асноведзь, на якой лягчэй, больш пуката можна пабачыць гэныя перамены.
Зьмест „Благое любові“ ня важны дзеля нас. У аповесьці ёсьць некалькі аснаўных ніцяў раману, ніцяў мясцамі вельмі заблытаных, паміж тымі самымі і рознымі людзьмі. Акцыя праводзіцца ў адным з „крэсавых“ мястэчак, якое пасьля вайны вырасла на сталіцу ваяводзтва. На арэне выступаюць урадоўцы (як прыватныя адзінкі), абшарнікі, грамадзкія дзеячы, даволі вялікі сьцяг дамаў і панячак, найчасьцей прадстаўнічак пасьляваеннага ўжо пакаленьня. Гэная рыса — проблематыка душы жанчын, аналіза нутранога іхняга жыцьця — вельмі характэрная дзеля творства Налкоўскае агулам.
Бацька аднае з дамаў, доля загнала якую ў ролі жонкі ўрадоўца ў гэнае глухое мястэчка, чалавек з вялікага сьвету. Гэта адзін з дзеячоў перадваенных, чалавек блізкі да тых, што давялі да незалежнасьці Польскае дзяржавы. Гэны Валевіч глядзіць быццам об‘ектыўна на тое, што робіцца ў канкрэтных умовах жыцьцёвых, і насколькі можа падсумоўвае перамену ад учора да сяньня нікаторых лёзунгаў і сам дзівіцца, што сапраўды робіцца з людзьмі і ідэямі. Ці людзі мяняюцца, ці ідэі — гэта пусты толькі гук, ці мо‘ толькі ўчарашняя праўда ў сяньняшнім аспэкце мае іншы воблік?….,
Глядзіць ён на людзей кіруючых гэным куском зямлі і рознаякія рэфлексыі лезуць плоймамі яму ў галаву. — „Вось прыкладам
- ↑ „Niedobra Miłość“. Nałkowska. — Romans prowincjonalny.