Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў другі бок: там ешчэ чэрада прэцца. Гэта грач сваякоў вёў, а за тымі, бытцым бабы, каўдыбалі вароны; крыху ззаду церушылі скрыдламі, як маладзіцы патсеваючы жыта рэштам, сівабокіе галкі.

— Сварацца яны, жэняцца, ці якое ім ліха? пацягаў плячыма папугай ды чэкаў, што будзе далей. Але чэкаць доўга не прышлося. Распачаў справу той самы жэўжык — верабей. За ім уся гэта арава с піскам, с крыкам рынулася на бедалашчага папугая ды як пачалі пытляваць, як пачалі дубасіць, джгаць, — Божухна мой літасьцівы! Іскры сыпаліся з вачэй, пух ляцеў, як з разпоранае падушкі, ня ведаў бедак, за які бок хутчэй хапацца. Ён зваліўся с крыжа воб зямлю, зашыўся пад плот, пад віткі, але не было ратунку. Ды дзе ў чорта! Йшчэ горэй, бо верабьі, прымасьціўшыся на вітках, дзяўблі з верху па галаве, як кавалі малаткамі па кавадлі…

У гэты момэнт натрапіў сюды Моўша. Ён хутка агледзіўся, што папугай уцёк с клеткі, ды ўжо цеперсі шукаў яго на полі.

— Ой, вэй-мір, вэй-мір! заенчыў ён, ўспляснуўшы рукамі, як угледзіў гэту баталію, Папугай саўсім змогся, аслаб; ён ужо не бараніўся не асекаўся, а толькі як с плачэм, крычаў:

— Ня ўсе-ж разам, ягомосьці! Трымайся чаргі калі ласка!

Я. Лёсік.