Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нядолю сваю ён стаў лічыць доляй звычайнаю, а гадкі пра лепшае жыцьцё сярод родных пушчаў, — пустымі, шкадлівымі марамі. Пад гэткім нахілам невялічкая клетка яго мэрам пабольшала і паслабанела, а густые краты перэсталі замінаць і наводзіць журбу на сэрцэ і цяжкі смутак на душу. Нарэсьці, як страціў ўласну гаворку сваю ды злаўчыўся што кольвек выгукваць па чэлавечаму, дык паеднаў жыцьцё сваё з жыцьцём чужаніцы ды сумленна, павэдлуг свайго розуму і спраможнасьці, стаў дбаць на карысць чужое гаспадаркі. Тагды карысьць Моўшы рахаваў за сваю карысьць, а асобнасць ўласных інтерэсаў лічыў маруднаю і не патрэбнаю. Турбаваўся Моўша — клапаціўся ён; рад быў той, дык весяла было яму. І плыў час, і жыў сабе папугай, запамятаўшы нават, што ён — птушка і што за кратамі сьвеціць сонцэ, шуміць лес, сьпеваюць птушкі.

Дык не пражывеш, мусі, на сьвеці, каб не прыдарылася жаднае прыгоды; німа, мусі, гэткаго шляху, каб хібіла на ём каўдобін. Не злітавалася жыцьцё і над папугаем… Вось слухайце.

Аднакраць, раніцаю, йшчэ досьвітку, трапілася Мойшу адвінуцца с карчмы на часіну. Запамятаўся ён, або меўся хутка вярнуцца, ды затрымала што, а толькі дзьверы з над-