Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што крый Божэ! Гармідасія пойдзе, бадай ці ня гэтак, а можэ й горш, як даўней у Клецку на кірмашы.

— Я яму, як добраму, а ён, трасца яго матары, і нос закапыліў!..

— Выпьемо, кумок! Бог сьвяты ведае, ці будзем жывы заўтра. Пій да свата! Сватка!

— Годзі табе, Габрусь! Вот згінённік!

— Як-то згода?! Ён мяне зневажае, а я буду даровываць? Не дажджэ ён…

— „Я-й пья-ніцаю ра-дзіў-ся, я-й бу-ду ў карчме і ўміраць“, — не пяе, а як не плачэ нехта, уткнуўшыся носам у стол.

На вуліцы курта брэшэ,
А да мяне Янка чэшэ.
Ці ты Янка, ці ты не, —
Спа-дабаўся ты мне —

перацінае цьяны Ратуй, дрыгаючы кульбамі заміж музыкі.

— Моўша! Моўша, каб ты апруцянеў, дзе цябе чэрці дзержаць! Моўша!..

Моўша гасае па карчме, як на пажэжы. Пот з яго ра́гамі ліецца, ярмолка збілася назад і чуць ліпіць на паталіцы. Німа увіхнейшаго шынкара за Моўшу, а і ён не ўпраў-