Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

казаў, на часінку, на адну хвіліначку, але й тая не праходзіла спакойна, бо хутка чэрці прыносілі Тэклю. Заўсёды, каб яна згарэла, не ў спадзеўкі Пранцісю, як віхрам, расчыняліся дзьверы і на парозі, маўляў ў люстэрцы, зьяўлялася постаць асьпідкі-жонкі. Скаштаваў ад яе Пранцісь гора, пазнаў — ніхай ёй калом земля — пачом хунт ліха! Ведаў ён чымсьці гэткая зьява пахне, але сядзеў ўжо нібыто ня ён, жмурыўся ды чэкаў. Вось гэтак пачувае сябе той, хто рынуўся спотырч галавою ў воду й не чакае сабе ратунку… А Тэкля, схаваўшы пад хвартух мешалку (яна заўсёды, мусі, сьвіням мешала, бо заўсёяды, як торкнецца Пранціся, і мешалка, і хвартух, і нават канец носа былі аброблены у муццэ) на момэнт супынялася на парозі ды хістала галавою, мэрам гатуючыся засьпеваць: — „Чэлавечэ-гаспадару, а што-ж ты тут робіш? Дома лінка, дзеткі голы, а ты ў карчму ходзіць!” Ды не ў галаве Тэклі сьпевы, не дзеля гэтаго сюды прымчалася, рынуўшы хату! Яна акідала злосным вокам карчму ды выглядала Пранціся. Агледзіўшы, што той, прытуліўшыся, сядзеў ціхутка дзе-небудзь у куточку, яна куляю, як ястраб на курыцу, шыбалася на гаротнаго гаспадара.