Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маргнуў з-за паяса капшук, набіў люльку, прыціснуў крыху кіпцям, каб ня сыпалася табака; Антоля выгарнула ды падала яму вугаль, а ён прыпаліўшы, аддаў назад вугаль ды задыміў, як с коміна, трымаючы люльку у жмені, Анатолі і яму, абоім, мусіць, адлягло і пасьвятлело у ваччу, бо хутка пачалася лагодная размова.

— Мо-б ты, мой саколік, капустачкі, або скварачку зьеў? — ласкава пыталася Антоля, лісьліва зазіраючы яму ў вочы.

— Дык дай, калі ёсьць; — казаў Сёмка, сядаючы за стол.

У зіму на вячорках, каб чым-колечы аддзякаваць Сёмку за тое, што заўсёды ахвотна і лэпска бубніў на ігрышчах, хлопцы высмалілі яму цыбук даўжынёю з локаць. Яны спадзеваліся, што ён адрэжэ колькі трэ’ на звычайны цыбук, а рэшту схавае на ўселякае здарэньня. Але Сёмка паглядзеў на справу з другога боку: каб не псаваць, дык ён цэліком насадзіў яго на люльку.

Вось гэтым цыбуком, калі не было чаго рабіць, Сёмка меў звычай штурхаць пад бок папугая, і папугай добра ведаў, што канец яго абсусьлены і сьлізкі, так што дужа непрыемна робіцца.