Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— І я гэтак кажу; годзе ўжо з нас цеганіны, усё роўна нічога добрага ня выйдзе ў нас; хай будзе так, як зрабіў, — падгаварваў нехта.

— Хай будзе.

— Не, ня будзе так, немагчыма гэтага дапусьціць, знойдзем на яго ўправу, — казаў Лявон. — Ня пужайцеся, што страшыць.

Але відаць было, што рубанаўцы баяліся зноў застацца так у гразі.

— Каб і ўпраўду зноў не застацца тут, хай хоць гэты проект вязе, мо‘ пасьля як справім.

Частка зусім пакінула сход. Хутаране крычалі гуртам, каб зацьвердзіць проект; і гэтыя крыкі, боязнасьць застацца ў гразі, зноў штурхалі шмат каго на згоду.

— Потым можа як справім.

Назаўтра Драздоўскі ехаў назад у горад і быў здаволены, што пазбавіўся ад Рубанаўкі, даваў сабе зарок больш ніколі ня ехаць у Вопчанскую воласьць. Быў здаволены і тым, што добра гэты час правёў у Рубанаўцы з старымі знаёмымі, нават лепш, як раней. Цяпер ён блытаў справу рубанаўцам і адчуваў у гэтым вялікае здавальненьне, бо ведаў, што гэтым шкодзіць справе рэволюцыі, якая нямала шкоды яму зрабіла. Хай потым разблытваюць. У павеце ён даб‘ецца зацьвярджэньня свайго проекту, скажа, што трэба было дапусьціць уклініваньне хутароў у пасёлкі, каб ня было вялікае розьніцы ў зямлі.

„Хто там паедзе правяраць, ня хопіць у іх для гэтага часу — хай з голадам хаця ўправяцца“. Ён здаволена гладзіў каротка пад-