Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пер. Ваявалі, паміралі людзі — і ўсё на карысьць багатым ды цару, сабе нічога, а ў гэту, бач, усё ўверх дном паставілі, цара прагналі і за сябе, на сваю карысьць трохі паваявалі…

„Усё ўверх дном паставілі,“ думаў каморнік. „А тады лепей было мне. Добра жылося. Ніякай адказнасьці за працу, знай жыві. І гэта ўверх дном паставілі. Шмат каму горш стала“…

Каморнік пазіраў у бакі на поле. Відаць, нейкая нядобрая думка мучыла яго: „І чаму ня ў другія месцы, усё сьмялей-бы“.

Сонца ўжо садзілася за хвойнік. Золатам цёмным аддавала ад гэтага зелень ярыны. Можа ім і лепш стала цяпер, але мне што ад гэтага? Я раней лепш жыў, мне рэволюцыя карысьці не дала, і я ёю не здаволены, буду ёй на кожным кроку шкодзіць. Усё роўна“.

— Мы пасьля рэволюцыі трохі зямлі ад панскае атрымалі, дый сваіх трохі паціснулі… Вось за могілкамі і вёска наша.

Хутка хурманка ўехала ў вузкую гразкую вуліцу і спынілася каля Міхалёвае хаты.

— Самая вялікая ў нас хата, тут і зьмесьціцеся.

Ля хурманкі стаяла ўжо кучка сялян.

„Як усё пастарому тут, як і тады. Лепш-бы ў другое месца… А мо‘ не пазнаюць? Мусіць не, куды там, бо зьмяніўся я“…


Вечарам каморнік сядзеў за сталом. Тут-жа супроць Міхаль, які скоса паглядваў на яго,