Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аб дабраце людзкой. Справа прывычная, заўсёды так, і ён зараней ведаў, што добра пажыве ў Рубанаўцы.

А Міхаль крычаў у другі пакой жонцы, падганяў яе з закускаю.

Ля краю стала сядзеў малады яшчэ зусім памоцнік Драздоўскага, нядаўна скончыўшы Інстытут. Сам ён радзіўся ў сям‘і гарадзкога чыноўніка, мала ведаў вёску, зусім мала ведаў гэтых людзей, што перад ім, бо быў у вёсцы толькі на практыцы ў час вакацый. Ён хацеў загаварыць з Пракопам — суседам Міхаля, што сядзеў побач на лаўцы, абдумваў, што-б такое сказаць яму, але нічога ня выходзіла, ніяк ня мог пачаць гутарку. Яму шкода было Міхаля, на гутарку якога не зварочвае ўвагі Драздоўскі, і ён стараўся ўстаўляць у гутарку свае словы, пытаньні, калі той трохі сьціхаў, але й словы, і пытаньні яго не пападалі ў лад, ці што, толькі той не адказваў. Пракоп таксама слухаў Міхаля і дабаўляў часам што-небудзь, не зварочваючы ўвагі. З іх гаворкі чулася Шклярскаму — такое прозьвішча было ў памоцніка — усьмешка нейкая па яго адрасу. Ты невялікая шышка, ня важны чалавек яшчэ ты, ужо пасядзі, а мы яго ўломім, прыручым да сябе, а тады ўжо і з табою пагаворым, а цяпер некалі, ты пасядзі, — і ІШклярскі сердзіўся на сябе, на тое, што ня ведае, як загаварыць, на Драздоўскага, якому ўсё роўна, на Міхаля, які ня слухае яго, быў нездаволены, што папаў сюды.