Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ведае як, але ходзіць, кожную хвіліну чакае канца.

„Вось усё роўна канец хутка, дык мы ўжо абы як“, здаецца, гавораць яны.

З-за гэтых маленькіх дзе-ні-дзе выглядае старая, але вялікая хата, збудаваная пазьней, і нават новыя ёсьць. А над хатамі высока чубамі зялёнымі, калючымі стаяць ігрушы, насаджаныя дзядамі.

Цяпер людзі ў Рубанаўцы другія пайшлі, цесна ім ужо ў маленькіх хатках стала, у тых хатках, дзе калісь дзяды, падзяліўшыся, вялізнымі сем‘ямі жылі, па васемнаццаць душ, цесна стала і на вузкіх палосках і йдуць шукаць лепшага кожны год увосень.


Вуціны нос з акулярамі, а з-пад яго тырчаць вострыя, рыжыя вусы. Падрэзаныя доўгія косы, лоб завостраны дагары, выпуклыя ў бакі круглыя шчокі, ад чаго твар здаецца трохкутнікам. Гэта — каморнік Драздоўскі. Ён сядзеў за сталом і ўвесь час пазяхаў. А перад сталом стаяў Міхаль і гаварыў аб гразі, аб ураджаі, аб тым, што толькі нядаўна хаты некаторых ў Рубанаўцы пабудавалі і шкода будзе іх раскідаць, лепш-бы хутары на месцы такім даць. Гаварыў аб тым, што народ у Рубаваўцы добры, не дарма бярэ ад людзей працу, заўсёды аддзякуе.

І па тым, як пазяхаў Драздоўскі, відаць было, што яго зусім ня цікавіць гутарка Міхаля, што ён гэта ўсё сам даўно ведае, ведае й тое, чаму Міхаль узяў яго да сябе на кватэру, чаму ён гаворыць аб новых хатах,