Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сядзі, назірай, а рабіць будзе каму. Давай вып‘ем, бацюшка, дый прашэньне сёньня напішаш ты нам, а ўжо мы абробім іх, пагодзяцца.

— Я заўсёды гатоў даць вам параду добрую, суседзі. Я, як духоўная асоба, павінен клапаціцца аб вас, — калі поп быў крыху выпіўшы, у яго язык вярнуў пахвальбу сабе й богу. — Бог аб нас клапаціцца… Каб ня было бога… цьфу! цьфу! што я кажу! — каб ня было веры, не патрэбны былі-б і мы тады, духоўныя, і народ празябаў-бы ў цемры крамешнай, як быдла без пастуха. Мудры тварэц зрабіў сьвет, паставіў кожнага з нас на сваё месца, Вялікая яго мудрасьць, недасяжная для людзей. — Хутка язык пачынаў блытацца, і поп плёў абы-што. — Усемагутны бог, а мы, я і ты, Міхаль, мы — чэрві, чэрві, поўзаць павінны перад богам, думаць нам аб ім, аб парадках яго, грэх… А мы лепшага шукаць хочам, так жыць, як ён паказаў, ня хочам… Усё каб больш, Грэх гэты, грэх… Але вера наша акупіць грахі…

Назаўтра ад хаты да хаты хадзіў стараста, заклікаў рубанаўцаў на сход.


Там, дзе пачынаецца Рубанаўская вуліца, стаіць рабы спарахнелы слуп, калісь пахварбаваны быў. На слупе бляха прыбіта, якая кожнаму чалавеку гаворыць, што ў Рубанаўцы сто восемдзесят сем гаспадароў, чатырыста дванаццаць мужчын, чатырыста семнаццаць жанчын. Гэта, відаць, даўно было так, а цяпер лічбы яшчэ большыя.