Гэта старонка не была вычытаная
Хмарка набегла на сонца, схавала яго. Засмуцілася надвор‘е. Вецер аднекуль набег, рвануў адразу, закруціўся ў вяршынах ліп старых, што гальлём нахіліліся над кучай людзкой. Прастагналі старыя ліпы, як-бы ад болю.
— Гу-у-гу… Загубілі яе… За-гу-бі-лі жыцьцё ма-ла-до-е… загубілі…