Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шчасьцю другога, такога-ж, як самі, няшчасьцю брата свайго. Ах, вёска, вёска!.. Ды што-ж я ад іх хачу? Яны-ж усе цёмныя, забітыя. Іх век ціснулі паны, насьмяхаліся. Іх век прывучалі клапаціцца толькі аб сабе, аб сваім дварэ, паставіўшы іх у такія ўмовы, а другі, брат, — хай гіне, абы я жыў. І вось сьмяюцца над сабой, хоць і шкадуюць у душы, але сьмяюцца, бацькі з дому гоняць… Больш сьвету трэба ў гэтыя цёмныя вёскі, перарабіць іх трэба пановаму, унесьці сьвядомасьць, новае лепшае жыцьцё, новыя, нашы комуністычныя погляды на жыцьцё трэба ўнесьці ў маленькія шэрыя хаты“.

XVI.

Ясны ліпнёвы дзень.

Чыстае, блакітнае неба мігае сонцам.

На вуліцах гораду ўжо жыцьцё штодзеннае ўсіх захапіла. Людзі ходзяць, едуць, усе кудысь сьпяшаюцца.

Ніна з нікому невядомай думкай ішла на рынак у аптэку.

„Куплю… Прыму і няхай! Усё роўна ня жыць“.

Ясна, радасьцю мігаціць неба. Уся прырода неяк асабліва дыхае поўным жыцьцём. Бадзёрыць кожнага чалавека, кожную расьлінку, усё, усё, што вакол жыве ў гэты дзень.

Ніна села на бервяно, каб дальш трохі ад людзей, выняла з-за пазухі нейкі вузельчык, разьвязала, усыпала з вузельчыка чагось у рот…